Легендарная беларуская тэнісістка чакае першынца
09.11.2009 10:29
—
Новости Спорта
Наталля Зверава хутка стане мамай.
Гэта было бачна кожнаму, хто сустрэў знакамітую беларускую тэнісістку на святкаванні дня народзінаў Вольгі Барабаншчыкавай.
Сама Зверава ад каментароў адмаўляецца.
Наталля Зверава ўваходзіла ў пяцёрку найлепшых тэнісістак свету, за сваю кар’еру яна выйграла 18 турніраў Вялікага Шлема ў парным разрадзе
(пры гэтым чатыры разы яна перамагала на Уімблдоне). На Алімпійскіх гульнях 1992 г. заваявала бронзу ў пары з Лейлай Месхі. Кар’еру завяршыла ў 2002 г.
![]() |
![]() |
Алена Якжык, Салідарнасць