Ніхто не хацеў перамагаць

Источник материала:  
08.11.2009 16:00 — Новости Спорта

У нядзелю, 8 лістапада, прайшлі матчы заключнага, 26-га туру, 19-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Сёння вызначаліся дружына, што заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату, ды трэці няўдачнік, што пакідае вышэйшую лігу.

Бронзу заваяваў магілёўскі «Дняпро», а трэцім няўдачнікам, што пакідае вышэйшую лігу стаў «Гомель» – каманда, якая была чэмпіёнам краіны ў 2003 г. і 2-й у 2007 г.

«Гомель» сёння прайграў у Барысаве БАТЭ – 0:3, а «Віцебск» і МТЗ-РІПА, як потым высветлілася, згулялі выратавальную для мінчукоў нічыю – 1:1. МТЗ-РІПА засталося ў вышэйшай лізе.

Фантастыка, ўсе клубы, што прэтэндавалі на бронзу, сёння прайгралі!

Ужо бронзавы «Дняпро» пацярпеў паразу ў Мінску ад «Дынама» – 2:5,

«Нафтан» у Брэсце саступіў мясцоваму «Дынама» – 0:2, «Шахцёр» прайграў у гасцях аўтсайдэру «Граніту» – 1:2, а «Тарпеда» Жодзіна - у гасцях гродзенскаму «Нёману» – 0:1.

Нічога не вырашалася матчы «Смаргонь» – «Мінск» – 1:3.

Выніковае становішча:

БАТЭ – 62, Дынама Мінск – 50, Дняпро – 40, Нафтан, Дынама Брэст, Шахцёр – 38, Нёман, Тарпеда – 37, Мінск – 36, Віцебск –32, МТЗ-РІПА – 30,

Гомель – 29, Граніт – 25, Смаргонь – 15.

Залатыя медалі 19-га чэмпіянату датэрмінова заваяваў барысаўскі БАТЭ, срэбра – мінскае «Дынама».

У наступным сезоне ў вышэйшай лізе будзе выступаць 12 камандаў, які згуляюць або ў тры колы, або ў два этапы.

З першай лігі пуцёўку заваявала бабруйская «Белшына», што была чэмпіёнам краіны ў 2001 г.

Пакідаюць вышэйшую лігу «Смаргонь», «Граніт», «Гомель».

←Футбольный марафон в восемь месяцев завершён

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика