Ігар Крывушэнка заключыў новы кантракт з ФК «Сібір»
07.11.2009 12:37
—
Новости Спорта
Фота ФК "Сібір". |
У суботу галоўны трэнер клуба «Сібір» (Новасібірск), беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка заключыў новы кантракт на два гады, паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на афіцыйны сайт клуба.
Нагадаем, экс-трэнер БАТЭ і мінскага «Дынама» пры канцы мінулага году ўзначаліў «Сібір» і за адзін сезон вывеў клуб у эліту расійскага чэмпіянату (год таму каманда фінішавала ў першым дывізіёне 14-й).
Каманда сёлета фінішавала другой у чэмпіянаце першага дывізіёна і на наступны год будзе выступаць у прэм’ер-лізе.
За клуб выступаюць беларусы Дзмітры Молаш і Генадзь Блізнюк.