У стартавым матчы Кубка Палесся зборная Беларусі выйграла ў аўстрыйцаў

Источник материала:  
06.11.2009 00:24 — Новости Спорта

З перамогі стартавала зборная Беларусі па хакеі на міжнародным турніры «Кубак Палесся».

5 лістапада ў Бабруйску каманда, якую ўзначальвае выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера Андрэй Гусаў, выйграла ў аўстрыйцаў з лікам 4:2 (1:0, 3:1, 0:1). Шайбы закінулі: у Беларусі — Дзмітрый Корабаў (16.14, пас — Яраслаў Чупрыс), Іван Усенка (21.10, у большасці 5 на 3, пас — Уладзімір Дзянісаў, Сяргей Задзяленаў), Яраслаў Чупрыс (23.54, у большасці, пас — Іван Усенка, Уладзімір Дзянісаў), Андрэй Антонаў (35.05, у большасці, пас — Арцём Дзямкоў, Яраслаў Чупрыс), у Аўстрыі — Марка Певаль (31.54, у большасці 5 на 3, пас — Фларыян Ібергер), Даніэль Аберкофлер (54.51, у большасці 5 на 3, пас — Ніка Тоф).

У другім матчы першага дня зборная Палесся ўступіла ў Жлобіне французам — 2:3 (0:0, 2:3, 0:0). Шайбы закінулі: у Палесся — Генадзь Савілаў (39.07, пас — Павел Мусіенка), Сяргей Хамко (39.33, пас — Канстанцін Дурноў, Мікіта Восіпаў), у Францыі — Кевін Экфей (26.24, у большасці 5 на 3, пас — Жаан Авіцю, Жульен Дэразье), Жульен Дэразье (31.03, у большасці, пас — Бенуа Кесандзье, Тэдзі да Коста; 38.24, пас — Кевін Экфей, Тэдзі да Коста).

Становішча каманд:

група «А» — Беларусь — 3 балы (1 матч; розніца шайбаў 4-2), Данія — 0 (0; 0-0), Аўстрыя — 0 (1; 2-4); група «Б» — Францыя — 3 (1; 3-2), Нарвегія — 0 (0; 0-0), Палессе — 0 (1; 2-3).

6 лістапада пройдуць матчы

Данія — Аўстрыя і Палессе — Нарвегія. Пасля аднакругавога турніру адбудуцца стыкавыя паядынкі. Турнір завершыцца 8 лістапада.

←БАТЭ сыграл вничью с АЕКом в матче Лиги Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика