Лiга чэмпiёнаў: 6 каманд — у плэй-оф

Источник материала:  

Французскi "Лiон" у групе Е Лiгi чэмпiёнаў дома сыграў унiчыю (1:1) з англiйскiм "Лiверпулем" i набраў 10 ачкоў, забяспечыўшы сабе пуцёўку ў накаўт-раўнд. У другiм паядынку гэтага квартэта iтальянская "Фiярэнцiна" дома разграмiла венгерскi "Дэбрэцэн" з лiкам 5:2. Турнiрнае становiшча ў групе Е: "Лiон" — 10 ачкоў, "Фiярэнцiна" — 9, "Лiверпуль" — 4, "Дэбрэцэн" — 0. У групе G iспанская "Севiлья" дома таксама дасягнула нiчыйнага вынiку — 1:1, прымаючы нямецкi "Штутгарт". Аляксандр Глеб правёў увесь матч. Румынская "Унiра" i шатландскi "Глазга Рэйнджэрс" завяршылi свой матч з такiм жа вынiкам — 1:1. Турнiрнае становiшча ў групе G: "Лiон" — 10, "Унiра" — 5, "Штутгарт" — 3, "Глазга Рэйнджэрс" — 2.

У групе F кiеўскiя дынамаўцы ўступілі дома з лiкам 1:2 iтальянскаму "Інтэру". Казанскi "Рубiн" згуляў дома ўнiчыю з "Барселонай" — 0:0. Турнiрнае становiшча ў групе F: "Інтэр" — 6, "Барселона" i "Рубiн" — па 5, "Дынама" — 4. У групе H паспяхова выступае англiйскi "Арсенал", якi абыграў на сваiм полi галандскi "Алкмаар" з буйным лiкам 4:1. Бельгiйскi "Стандарт" у Льежы ўзяў верх над грэчаскiм "Алiмпiякасам" — 2:0. Турнiрнае становiшча ў групе H: "Арсенал"" — 10, "Алiмпiякас" — 6, "Стандарт" — 4, "Алкмаар" — 2.

Алена КРАВЕЦ.

←Четыре новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика