«Дынама» Мінск – «Дынама» Рыга – 2:1
01.11.2009 21:04
—
Новости Спорта
Мінскія «дынамаўцы» ў овертайме перамаглі ў Мінску аднаклубнікаў з Рыгі – 2:1.
На 14-й хвіліне лік у матчы адкрыў мінскі канадзец Джэф Плат, на 55-й Марціньш Ціпуліс зраўняў лік, а вырваў перамогу Дзмітры Мялешка на 70-й секундзе овертайму – 2:1.
Гэта ўжо трэцяя запар перамога пад кіраўніцтвам новага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.
Мінчукі атрымліваюць два балы за перамогу ў овертайме, цяпер у нашых 28 балаў і яны дзеляць 8-9-я месцы з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) у Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі.
Наступны матч мінчукі правядуць 12 лістапада ў гасцях супраць «Лады». У Мінску яны згуляюць 19 лістапада супраць МВД.
У КХЛ цяпер будзе тыднёвы перапынак, звязаны з Кубкам Кар’ялы і Кубкам Палесся.