Усё вырашыцца ў наступную нядзелю
Сёння, 1 лістапада, прайшлі матчы перадапошняга, 25‑га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Яны прынеслі наступныя вынікі.
«Мінск» — «Дынама» Брэст — 2:0
«Дняпро» — «Смаргонь» — 4:0
«Гомель» — «Дынама» Мінск — 1:2
«Тарпеда» — БАТЭ — 1:1.
МТЗ‑РІПА — «Нёман» — 0:2
«Шахцёр» — «Віцебск»— 3:0
«Нафтан» — «Граніт» — 3:1.
Пасля 25-ці тураў: БАТЭ — 59, Дынама Мінск — 47,
Дняпро — 40, Нафтан, Шахцёр — 38, Тарпеда Жодзіна — 37, Дынама Брэст — 35, Нёман — 34, Мінск — 33,
Віцебск — 31, МТЗ, Гомель — 29, Граніт — 22, Смаргонь — 15.
БАТЭ і мінскае «Дынама» датэрмінова заваявалі залатыя і сярэбраныя медалі нацыянальнага першынства.
«Смаргонь» і «Граніт» датэрмінова вылецелі ў першую лігу.
На бронзавыя медалі прэтэндуюць «Дняпро», «Нафтан», «Шахцёр». На адзіную пуцёўку на вылет з вышэйшай лігі «Віцебск», МТЗ, «Гомель».
На наступны год у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе выступіць 12 камандаў. Адзіную пуцёўку заваявала сабе бабруйская «Белшына», што была чэмпіёнам краіны ў 2001 г.
Апошні тур пройдзе 8 лістапада (нядзеля).
У ім згуляюць:
«Віцебск» — МТЗ, БАТЭ — «Гомель»,
«Граніт» — «Шахцёр»,«Дынама» Мінск — «Дняпро», «Дынама» Брэст — «Нафтан»,
«Нёман» — «Тарпеда», «Смаргонь» — «Мінск».