Беларусь супраць Латвіі
Сёння: хакейны матч «Дынама» Мінск — «Дынама» Рыга.
Мінскія дынамаўцы — зараз клуб трэніруе Аляксандр Андрыеўскі, што прыйшоў на змену адпраўленаму на мінулым тыдні ў адстаўку Глену Хэнлану — атрымалі дзве перамогі запар, спачатку ў гасцях разбілі маскоўскае «Дынама» (5:1), а ў пятніцу ў Мінску — ЦСКА (2:1).
У Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай мінчукі знаходзяцца на 9‑е месцы за адзін пункт ад зоны плей‑оф (у нашых — 26 балаў).
Рыжане ідуць 10‑мі (20 балаў), але маюць на гульню болей. Праўда, у мінулым туры латвійскі клуб разбіў лідэра Заходняй канферэнцыі санкт‑пецярбурскае СКА — 4:1.
«Дынама» Мінск — «Дынама» Рыга. Нядзеля, 1 лістапада, 17:00.
Палац спорту (Пераможцаў, 4), білеты па 10 000, 20 000, 30 000 рублёў.
Матч будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале «Лад».