І Званарова таксама знялася

Источник материала:  
30.10.2009 10:50 — Новости Спорта

Суперніцай Вікторыі Азаранкі (6‑е месца ў рэйтынгу) у заключным матчы папярэдніх спаборніцтваў на выніковым турніры ў горадзе Доха (Катар) будзе Агнешка Радваньска з Польшчы (10).

Раней планавалася, што Азаранка сустрэнецца з расіянкай Верай Званаровай (9), якая, у сваю чаргу, замяніла траўмаваную суайчынніцу — першую ракетку свету Дзінару Сафіну.

29 кастрычніка Званарова прайграла свой першы матч датчанцы Караліне Вазняцкі — 0:6, 7:6 (7:3), 4:6, пасля чаго знялася з турніру, спаслаўшыся на траўму правай шчыкалаткі.

Сафіна ў стартавым паядынку 28 кастрычніка сустракалася з сербкай Аленай Янкавіч (8) і па прычыне боляў у спіне адмовілася аб барацьбы пры ліку 1:1 у першым сэце.

Становішча ў Белай групе: Вазняцкі — 2 перамогі (розніца сэтаў 4‑2), Азаранка — 1 перамога, 1 паражэнне (3‑2), Янкавіч — 1 перамога, 1 паражэнне (2‑2), Радваньска (0).

У выпадку перамогі Азаранка выйдзе ў паўфінал. Баланс асабістых сустрэч з Радваньскай на карысць беларускі — 2:1 (паражэнне ў 2006 годзе, перамогі ў 2007‑м і 2008‑м).

У Бардовай групе амерыканка Серэна Уільямс выйграла ў чацвер у расіянкі Алены Дзяменцьевай (5) — 6:2, 6:4, а Венус Уільямс (7) — у іншай прадстаўніцы Расіі Святланы Кузняцовай (3) — 6:2, 6:7 (3:7), 6:4.

Становішча: С.Уільямс — 3 перамогі (6‑1), Дзяменцьева — 1 перамога, 1 паражэнне (2‑3), В.Уільямс — 1 перамога, 2 паражэнні (4‑5), Кузняцова — 2 паражэнні (1‑4).

←Хенрик Ларссон попрощался с футболом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика