Бернд Штанге: Выхад беларускай зборнай у фінальную частку ЧС-2010 стаў бы сусветнай сенсацыяй

Источник материала:  
Бернд Штанге: Выхад беларускай зборнай у фінальную частку ЧС-2010 стаў бы сусветнай сенсацыяй

Паводле слоў Штанге, каб прайсці кваліфікацыю, неабходна было набраць яшчэ 7-8 ачкоў да тых 13, з якімі зборная фінішавала на чацвёртым месцы. Аднак каманда няўдала стартавала, прайграўшы на апошняй хвіліне ўкраінцам, а вядучыя гульцы Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў знаходзіліся не ў лепшай форме. Пры гэтым сапернікамі былі вельмі моцныя зборныя Англіі, Украіны і Харватыі. "Гэта пытанне не трэнера, а ўзроўню маленькай краіны", — лічыць нямецкі спецыяліст.

Разам з тым Штанге, паводле яго слоў, з аптымізмам глядзіць на лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012, якое пройдзе 7 лютага наступнага года. Каб лепш выступіць у кваліфікацыі, неабходна павысіць узровень вышэйшай лігі. Гэта дазволіць утрымаць таленавітых футбалістаў. Спатрэбяцца таксама адукацыйныя праграмы для трэнераў. Паводле інфармацыі Штанге, у Беларусі толькі шэсць трэнераў, якія маюць катэгорыю Pro (з іх два іншаземцы), 55 — катэгорыю "А" і 120 — катэгорыю "В". Для параўнання, у Германіі — адпаведна 1.070, 5.500 і 28.400.

Апрача таго, мяркуе Штанге, трэнеры зборнай і клубаў "павінны трымацца разам".

"У трэнераў нацыянальных зборных павінна быць ідэя, свой почырк. Яны павінны запэўніваць гульцоў пайсці разам з імі, дастукацца да іх сэрцаў", — падкрэсліў Штанге.

Як заявіў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас, ацэньваць выступленне зборнай неабходна з улікам узроўню сапернікаў і, як вынік, яе рэальных магчымасцей. Паводле слоў Нявыгласа, лёс Штанге на пасадзе галоўнага трэнера зборнай будуць вырашаць "не карэспандэнты, а прафесіяналы".

←Азаренко разгромила Янкович

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика