Азаранка стартавала з перамогі

Источник материала:  
27.10.2009 17:47 — Новости Спорта

У фінальным тэнісным турніры чэмпіёнскай гонкі 2009 года беларуска ў першым матчы перамагла сербку Елену Янкавіч — 6:2, 6:3.

У фінальным турніры, што стартаваў у сталіцы Катара горадзе Доха, бяруць удзел восем наймацнейшых тэністак свету, разбітыя на дзве групы.

Вікторыя Азаранка (6‑ы нумар пасеву) разам з Еленай Янкавіч (8‑ы нумар), Дзінарай Сафінай (1‑я), і Каралінай Вазняцкі (4‑я) гуляюць у «белай групе».

У «карычневай» групе выступаюць: Серэна Уільямс (2‑і нумар пасеву), Святлана Кузняцова (3‑я), Елена Дзяменцьева (5‑я), Венус Уільямс (7‑я).

Тэнісісткі згуляюць у аднакругавы групавы турнір, у паўфіналы, што пройдуць 31 кастрычніка, выходзяць па дзве спартоўкі.

Фінал — 1 лістапада.

***

У сераду Вікторыя Азаранка згуляе з Каралін Вазняцкі (Данія), пачатак матчу а 160-й паводле менскага часу, у гэты ж дзень у нашай групе гуляюць Сафіна і Янкавіч.

У «карычневай» групе сёння, 27 кастрычніка, гуляюць Дзяменцьева і Венус Уільямс, а таксама Серэна Уільямс і Святлана Кузняцова.

←Хиддинк до сих пор "готов убить" Боровского за поражение голландской сборной в 1995 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика