Цi ёсць аблiчча ў беларускай зборнай i якое пасланне пакiнуў Кiсляк на чэмпiянаце Еўропы?
У Мiнску трэнерскi сiмпозiум сабраў спецыялiстаў з 60 краiн
Мiнску пачаўся XXX мiжнародны сiмпозiум трэнераў па футболе. У беларускую сталiцу прыехалi каля 150 спецыялiстаў з 60 краiн свету. Сярод iх вядомыя ў свеце футбола асобы, гэта i Жэрар Улье (Францыя), Эндзi Роксбург (Шатландыя), Ёзэф Венглаш (Славакiя), Ежы Энгель (Польшча), Станiмiр Стаiлаў (Балгарыя), Аляксандр Старкоў (Латвiя). Удзельнiкi падзеляцца не толькi сваiм бачаннем развiцця сучаснага футбола, але i наведаюць практычныя заняткi ў футбольным манежы, а гасцiнныя беларусы прапануюць iм i вялiкую культурную праграму — ад наведвання Нацыянальнай бiблiятэкi да экскурсii па вячэрнiм горадзе.
Учора прыбыў у Мiнск i знакамiты Гус Хiдынк. Дарэчы, для яго падрыхтавана спецыяльная культурная праграма — трэнер выказаў жаданне пазнаёмiцца з адметнасцямi беларускай сталiцы. А сёння галоўны трэнер расiйскай зборнай выступае перад удзельнiкамi форуму з дакладам "Розныя культуры — розны падыход да трэнерскай працы". Пасля галандца на трыбуну бiзнэс-цэнтра гатэля "Вiкторыя" паднiмецца вядомы беларускi футбалiст, а цяпер галоўны трэнер сталiчнага "Дынама" Сяргей Гурэнка. Ён раскажа пра "Урокi, атрыманыя ў топ-трэнераў". А вось пра падрыхтоўку топ-гульцоў расказаў тэхнiчны дырэктар FIFA Эндзi Роксбург. Яшчэ адзiн прадстаўнiк FIFA, Ежы Энгель, назваў гол беларуса Сяргея Кiсляка ў вароты шведаў на чэмпiянаце Еўропы самым прыгожым у фiнальнай частцы турнiру. "Гэта было пасланне Еўропе — сцеражыцеся Кiсляка".
Учора перад удзельнiкамi сiмпозiума выступiў i галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi Бернд Штанге. Яго даклад — "Вучыцца ў лепшых i стварыць аблiчча сваёй каманды". Спачатку Бернд сцiсла расказаў прысутным пра поспехi беларускага футбола. Ён нагадаў, што калi ў пачатку 90-х пра беларускi футбол ведалi толькi па адной камандзе — "Дынама-Мiнск", то сёння "маленькая краiна" можа ганарыцца поспехамi сваёй нацыянальнай зборнай. I падмацаваў гэта супярэчлiвае выказванне прыкладамi матчаў з Шатландыяй, Iталiяй, Аргенцiнай, Галандыяй, Германiяй, Англiяй. Пасля Штанге ўзгадаў пра моладзевую зборную, якая была ў лiку васьмi лепшых сёлета на чэмпiянаце Еўропы. I напрыканцы Штанге расказаў пра БАТЭ, каманду, "якая з мiнiмальным бюджэтам згуляла ўнiчыю з "Ювентусам" у Лiзе чэмпiёнаў, а зараз у Лiзе Еўропы перамагла АЕК. I на прыкладах лепшых клубаў Еўропы Бернд Штанге паказаў, чаму вучыўся ён i як ствараецца аблiчча беларускай каманды цяпер. У прыватнасцi, асаблiвасцю беларускай зборнай з'яўляецца прэсiнг у першыя 5 хвiлiн гульнi, калi беларусы накiдваюцца на супернiка, паводле трапнага параўнання Штанге, "як сабакi на мяса". Яшчэ адна адметнасць, якую трэнер прывiвае футбалiстам — кантроль мяча, што было прадэманстравана на экране эпiзодам з матчу Беларусь — Англiя: гульцы зрабiлi 22 дакладныя пасы, дзе было задзейнiчаны ўсе футбалiсты, у вынiку англiчане атрымалi мяч ад Паўла Сiтко. Яшчэ шмат прыёмаў сучаснага футбола запазычвае нямецкi трэнер: нападаючыя — першыя абаронцы, пачатак атакi праз крайнiх абаронцаў i падключэнне ў атаку цэнтральных абаронцаў (Дзмiтрый Верхаўцоў — абаронца, якi забiў восем мячоў).
У прыватнай гутарцы ў Штанге спыталi, цi ёсць усё ж аблiчча ў беларускай каманды. "Пакуль не зусiм, але яна робiцца пазнавальнай", — быў адказ. Напрыканцы Штанге паразважаў пра сэнс падобных мерапрыемстваў: "Калi высветлiцца, што сiмпозiум у Беларусi нiкому не цiкавы, мне самы час звальняцца. Сабраць больш зорны трэнерскi склад проста немагчыма". Хаця, здаецца, дарма Бернд наракае на адсутнасць цiкавасцi — большасць беларускiх спецыялiстаў, у тым лiку амаль усе галоўныя трэнеры беларускiх клубаў, у зале былi заўважаны.
Алена АЎЧЫННIКАВА.