У Мінск прыедзе Гуус Хідынк

Источник материала:  
20.10.2009 10:59 — Новости Спорта

Як паведамляе прэс‑служба БФФ, з 24 па 28 кастрычніка ў Мінску пройдзе юбілейны XXX міжнародны сімпозіум трэнераў.

У Беларусь па запрашэнні Еўрапейскай асацыяцыі футбольных трэнераў (AEFCA) прыедуць каля 150 спецыялістаў. Плануецца, што беларускую сталіцу наведаюць прадстаўнікі Еўропы, Афрыкі, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі.

Удзельнікі семінара ўжо пацвердзілі такія вядомыя трэнеры, як Жэрар Улье (Францыя), Энды Роксбург (Шатландыя), Гуус Хідынк (Галандыя), Ёзэф Венглош (Славакія), Ежы Энгель (Польшча), Станімір Стойлаў (Балгарыя), Міхаіл Гершковіч (Расія), Аляксандр Старкоў (Латвія).

Цягам семінару запланавана абмеркаванне тэндэнцый развіцця сусветнага футбола, а таксама правядзенне практычных заняткаў у крытым манежы. Для ўдзелу ў семінары запрошаныя трэнеры моладзевай, юніёрскай, юнацкай зборных, клубаў вышэйшай і першай лігаў нашай краіны.

←Наставник сборной России Гуус Хиддинк приедет в Минск на международный симпозиум футбольных тренеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика