Пчолы спынілі матч Мексіка — Сальвадор

Источник материала:  
12.10.2009 09:45 — Новости Спорта

Матч адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе (Мексіка — Сальвадор, 4‑ты раўнд КОНКАКАФ) быў спынены ў самым пачатку з той прычыны, што ля варот гасцей з’явіўся рой пчол.

Пчол ганялі шэсць хвілін і такі выгналі. А мексіканцы перамаглі 4:1 і выйшлі, разам са зборнай ЗША, на чэмпіянат свету.

Турнірнае становішча: ЗША — 19, Мексіка — 18, Коста‑Рыка — 15, Гандурас — 13, Сальвадор — 8, Трынідад і Табага — 5.

3‑е месца ў гэтай групе, што дае прамую пуцёўку на чэмпіянат свету, разыграюць 14 кастрычніка ў завочным супрацьстаянні Коста‑Рыка і Гандурас.

Коста‑Рыка згуляе ў гасцях з ЗША, а Гандурас адправіцца ў Сальвадор.

Каманда, што зойме 4‑е месца ў групе, адправіцца гуляць стыкавы матч з 5‑й камандай Паўднёвай Амерыкі.

А гэта можа быць і Аргентына, і Уругвай, і Эквадор. Пуцёўкі ў Паўднёвую Афрыку тут заваявалі Бразілія, Парагвай, Чылі.

←Тренироваться и состязаться на байдарках и каноэ вскоре можно будет и в Могилеве.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика