Штанге: Сёлета беларускі футбольны чэмпіянат не стаў лепшым

Источник материала:  

У гэтым сезоне беларускі футбольны чэмпіянат не стаў лепшым, заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 8 кастрычніка.

Сваю пазіцыю Штанге абгрунтаваў «пагражальным» адрывам чэмпіёна БАТЭ ад найбліжэйшага пераследніка, мінскага «Дынама» (13 балаў за чатыры туры да фінішу), і іншых сапернікаў.

«Гэта цудоўнае дасягненне БАТЭ — нязменна станавіцца чэмпіёнам, але такі адрыў сведчыць пра слабасць канкурэнтаў», — мяркуе Штанге.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у еўракубках барысаўчане гуляюць лепш, чым «супраць «Нафтана» або Салігорска», але і гэтага не хапае для станоўчага выніку.

«Нельга пераацэньваць беларускі чэмпіянат, пры ўсёй да яго павазе. У ім няма такіх гульняў, як БАТЭ — «Эвертан». Пакуль мы не вырашым праблему, на міжнароднай арэне нам будзе цяжка», — сказаў Штанге.

10 кастрычніка ў Брэсце зборная Беларусі згуляе матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету cа зборнай Казахстана. Пачатак а 18-й.

14 кастрычніка матч са зборнай Англіі ў Лондане.

←Юношеская сборная Беларуси по хоккею выступит на международном турнире в Пинске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика