Пiпа-гол нагадаў пра сябе
15 верасня стартаваў групавы этап Лiгi чэмпiёнаў УЕФА, i ў першым раўндзе ў групе С гучна заявiў аб сабе мадрыдскi "Рэал", якi ў мiжсезоннi ўзмацнiўся лепш за ўсiх. Каралеўскi клуб у гасцях разграмiў швейцарскi "Цюрых" з лiкам 5:2, лепшы футбалiст свету Крышцiяну Раналду адзначыўся дублем. У другiм матчы гэтай групы таксама перамогу на выездзе атрымаў iтальянскi "Мiлан" над французскiм "Алiмпiкам", прычым два галы ў гасцей забiў 36-гадовы ветэран каманды Фiлiпэ Індзагi па мянушцы Пiпа-гол (на фота). Як бачым, iтальянскiя футбалiсты ва ўзросце могуць гуляць не горш за маладых, у тым жа "Мiлане" ў маi гэтага года закончыў сваю кар'еру гульца футбалiст-легенда Паола Мальдзiнi, якому споўнiўся 41 год.
Усе вынiкi першага гульнявога дня: група А "Ювентус" (Турын) — "Бардо" (Бардо)
— 1:1, "Макабi Х" (Хайфа) — "Баварыя" (Мюнхен) — 0:3; група В "Вольфсбург" (Вольфсбург)
— ЦСКА (Масква) — 3:1, "Бешыкташ" (Стамбул) — "Манчэстэр Юнайтэд" (Манчэстэр)
— 0:1; група С "Цюрых" (Цюрых) — "Рэал" (Мадрыд) — 2:5, "Алiмпiк" (Марсэль) —
"Мiлан" (Мiлан) — 1:2; група D "Чэлсi" (Лондан) — "Порту" (Порту) — 1:0; "Атлетыка
М" (Мадрыд) —
АПОЭЛ (Нiкасiя) — 0:0.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |