У Беларусак — серабро i бронза
13 верасня ў Японii фiналамi ў групавых практыкаваннях завяршыўся чэмпiянат свету па мастацкай гiмнастыцы. У заключны дзень беларуская каманда ў складзе Алесi Бабушкiнай, Дзiны Гайцюкевiч, Марыны Ганчаровай, Настассi Іваньковай, Ксенii Санковiч i Алiны Тумiловiч заваявалi два медалi.
У групавых практыкаваннях з трыма стужкамi i дзвюма скакалкамi беларускi заваявалi серабро. Перамагла каманда Iталii, трэцяй стала зборная Расii. У групавых практыкаваннях з пяццю абручамi беларуская каманда заваявала бронзу. Лепшымi тут сталi расiянкi, серабро ў актыве iтальянак. Раней, у мнагабор'i (5 абручоў, 3 стужкi i 2 скакалкi) беларуская каманда стала сярэбраным прызёрам, уступiўшы дружыне Iталii. У iндывiдуальных практыкаваннях на рахунку беларускiх мастачак дзве ўзнагароды. У камандным першынстве зборная Беларусi (Любоў Чаркашына, Святлана Рудалава, Мелiта Станюта, Аляксандра Осiпава) заняла 2-е месца. Яшчэ адзiн медаль Беларусi прынесла Мелiта Станюта, якая выйграла бронзу ў практыкаваннi з абручом.
Фаварыты ў тонусе
У матчах 18-га тура чэмпiянату Беларусi ўсе фаварыты атрымалi перамогi. БАТЭ ў Брэсце прайграваў па ходу сустрэчы 0:1, але ў другiм тайме не толькi зраўнаваў рэзультат, але забiў пераможны мяч. Мiнскае "Дынама", якое iдзе другiм, на сваiм полi перайграла гасцей з гродзенскага "Нёмана" — 2:0. Вынiкi астатнiх сустрэч: "Днепр" — "Нафтан" — 2:1, "Гомель" — "Шахцёр" — 2:1, "Смаргонь" — "Вiцебск" — 0:3, "Мiнск" — "Гранiт" — 1:0, "Тарпеда" — МТЗ-РIПА — 2:1. Становiшча ў турнiрнай таблiцы: БАТЭ — 41 ачко, "Дынама" (Мiнск) — 31, "Днепр" — 29, "Нафтан", "Тарпеда" i "Шахцёр" — па 28, "Нёман" — 27, "Гомель" — 25, "Мiнск" — 23, "Вiцебск" i "Дынама" (Брэст) — па 22, "Гранiт" — 20, МТЗ-РIПА — 16, "Смаргонь" — 8.
Астапчук i Мiхневiч сталi прызёрамi фiналу IААФ
Беларускiя штурхальнiцы ядра Надзея Астапчук i Наталля Мiхневiч сталi прызёрамi Сусветнага фiналу IААФ, якi завяршыўся 13 верасня ў грэчаскiм горадзе Салонiкi. Надзея Астапчук адправiла снарад на 19,56 м i выйграла сярэбраны медаль. Наталля Мiхневiч заваявала бронзу з вынiкам 19,27 м. Выйграла турнiр у штурханнi ядра Валеры Вiлi з Новай Зеландыi. Яна ўстанавiла рэкорд спаборнiцтваў 21,07 м.
"Дынама" пачало з паражэння
Хакеiсты мiнскага "Дынама" з паражэння стартавалi 12 верасня ў чэмпiянаце КХЛ, уступiўшы ў Санкт-Пецярбургу мясцоваму клубу СКА з лiкам 0:2. З-за траўмы ў Санкт-Пецярбург не паехаў варатар мiнскага "Дынама" Андрэй Мезiн.
Беларусы пабiлi гасцей
Беларускiя байцы муай тай святкавалi перамогу на турнiры ў Мiнску, якi адбыўся 12 верасня. За неафiцыйны тытул "чэмпiёна шасцi кантынентаў" у вагавой катэгорыi 67 кг змагалiся восем мацнейшых байцоў шасцi частак свету. Перамогу святкаваў чатырнаццацiразовы чэмпiён свету беларус Андрэй Кулебiн.
Наш суайчыннiк адолеў па ачках прадстаўнiка Еўропы Мiкалая Талочку (Украiна) i паўднёваамерыканца Леанарда Мантэйра (Бразiлiя), а затым у фiнале — байца з Азii Напарата Кеаткхамторна (Тайланд). У турнiры таксама ўдзельнiчалi паўночнаамерыканец Вiльям Рамера (Канада), прадстаўнiк Аўстралii i Акеанii Курт Фiналсан (Аўстралiя), афрыканец Ахмед Саадзi (Тунiс) i расiянiн Iгар Пятроў, якi атрымаў Wild Саrd.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |