У Лiхтэнштэйне нас не будзе
Зборная Беларусi па футболе, дзе ўзрост футбалiстаў не перавышае сямнаццацi гадоў, не здолела прабiцца далей па сетцы адбору на чэмпiянат Еўропы.
52 каманды Старога Свету былi падзеленыя на трынаццаць групаў па чатыры ў кожнай. Нашы хлопцы апынулiся ў групе з парадкавым нумарам 13. Менавiта гэтая група першай сярод усiх вызначыла шчаслiўчыкаў. Турнiры ў астатнiх распачнуцца дзе напрыканцы верасня, дзе — у кастрычнiку. Адбор жа ў нашым квартэце мусiў адбыцца на чатырох стадыёнах нашай рэспублiкi. За гэты час зборныя Швейцарыi, Чэхii, Сан-Марына i Беларусi павiнны былi правесцi матчы адно з адным. Трыма гарадамi сталi Мiнск, Барысаў i Маладзечна.
Сёлета ў зборнай 1993 года нараджэння змянiўся трэнер. Замест Пятра Васiлеўскага, якi раней кiраваў гэтай камандай, трэнерам стаў Юры Малееў. Гонар правесцi матч адкрыцця выпаў Гарадскому стадыёну ў Маладзечне. Тут гулялi нашыя супернiкi Швейцарыя i Сан-Марына. Зрэшты, называць санмарынцаў супернiкам нават недарэчы. Хутчэй, як называюць у футбольным свеце лёгкiя цi яшчэ прахадныя матчы, спарынг-партнёр. Не дзiўна, што гульнi з удзелам зборнай Сан-Марына ўсiх узростаў вельмi аддалена нагадваюць сур'ёзнае супернiцтва, а iнтрыга хiба толькi ў тым, колькi мячоў фаварыт заб'е i цi здолеюць санмарынцы правесцi хоць бы адну сур'ёзную атаку. Гол для гэтай каманды — свята. Аднак дакараць не трэба. Чаго яшчэ можна чакаць ад зборнай краiны, якую насяляюць 28 тысяч чалавек i ў якой няма прафесiйнага футбола? Таму Сан-Марына знакамiта маркамi, манетамi, але не футболам. Яны гуляюць проста так, дзеля iнтарэсу, хобi. Прычым iнтарэс iхнi досыць дзiўны: каманда ва ўсiх трох матчах у Беларусi паказвала нежаданне iсцi ў атаку. Наперадзе быў толькi адзiн форвард, якога традыцыйна гуляў чалавек з нетыпова рудымi для санмарынца валасамi Марка Бернардзi. Швейцарцы выйгралi ў iх з непрыстойным лiкам 10:0, хоць канчаткова пасыпалiся аўтсайдары толькi ў канцы гульнi.
У гэты ж дзень на стадыёне "Дынама-Юнi" гаспадары турнiру гулялi з чэхамi. Было бачна, што прайгравалi беларусы ў асноўным у магутнасцi. Чэхi развiтыя фiзiчна лепей за беларусаў, залiшне часта абыходзiлi вiзавi на хуткасцi па флангах, адкуль навесы ў iхнiм выкананнi былi iстотнай пагрозай. Браты-славяне рэгулярна даравалi нам неахайнасць з частымi стратамi мяча. Падалося, што гэта проста не чэшскi дзень, i нам удасца згуляць унiчыю, аднак цэнтральны абаронца апанентаў Фiлiп Твардзiк удала згуляў пасля розыгрышу вуглавога, калi ўдарам галавы дабiў мяч у сетку пасля сваёй жа першай спробы. У другiм туры чэхi асаблiва не напружваючыся i замянiўшы ледзьве не палову стартавага складу, улiчваючы капiтана Томаша Чэслака i брамнiка Уласцiмiла Весэлага, перайгралi Сан-Марына 4:0. Беларусь жа гуляла ўвечары са Швейцарыяй. Пасля турнiру Юрый Малееў назаве гэты матч лепшым для беларусаў на турнiры. Але тое адносна, бо i тут нас чакаў пройгрыш. Мы саступiлi ў многiм з-за горшага валодання мячом. Мацiа Дэсоль забiў з гульнi i з пенальцi. Як вынiк — 0:2, i наша зборная пазбавiлася шанцаў нават стаць адной з дзвюх лепшых камандаў, што занялi трэцiя месцы. Нарэшце, 10 верасня фаварыты квартэта вызначылi першае-другое месца, што не мела вялiкага значэння. Швейцарцы, якiя выглядалi, напэўна, крыху лепей за чэхаў у мiнулых двух турах, расслабiлiся i саступiлi нечакана буйна 0:4. Беларуская зборная перамагла санмарынцаў з тым жа лiкам. Хет-трыкам адзначыўся Кавалёў, яшчэ адзiн гол правёў Шпак. Пасля гульнi галоўны трэнер беларусаў падвёў караценькi падрахунак усяму турнiру i распавёў пра планы:
— Вынiк заканамерны. Мы маглi б больш удала згуляць з чэхамi, швейцарцам супрацьстаялi няблага, лiчу, гэта быў наш лепшы матч. Аднак саступаем па працы з мячом, сур'ёзна саступаем. Апрацоўка, перадача, спыненне, вядзенне мяча — нашы недахопы. Плюс стандарты. На iх мы дзейнiчаем не так, як хацелася. Бадай, усё справядлiва, што скончылася так.
Элiтны раўнд адбору пройдзе ў сакавiку 2010 года. Фiнальны турнiр адбудзецца ў маi ў маленечкiм княстве Лiхтэнштэйн, але мы будзем на iм толькi гледачамi. Тым не менш рабiць з гэтага трагедыю не трэба. Усё будзе, асаблiва ў гэтых хлапцоў, бо цяпер iм толькi шаснаццаць...
Арцём Сiзiнцаў.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |