Шарапава небяспечная для здароўя
Расiйская тэнiсiстка Марыя Шарапава стала аб'ектам пiльнай увагi спецыялiстаў. Аказваецца, крык Машы падчас удараў па мячу небяспечны для здароўя. Расiянку нездарма празвалi Сiбiрскай сiрэнай. Падчас розыгрышу Wimbledon-2005 суддзя Алан Мiлс прапанаваў нават дысквалiфiкаваць Шарапаву за тое, што яна такiм чынам выбiвае супернiц з каляiны. Арганiзатары турнiру некалькi разоў высылалi Машы афiцыйныя папярэджаннi з патрабаваннем спынiць гучна крычаць. Цяпер на Машыны крыкi скардзяцца амерыканскiя гледачы на US Open. І нядзiўна, бо гучны шум насамрэч дрэнна адбiваецца на здароўi. Небяспечны ўзровень шуму дасягае парога ў 110 дэцыбелаў. Сюды адносяцца, напрыклад, вуркатанне матацыкла i груканне цягнiка метро — па 100. Але Шарапава ўмудрылася пакiнуць iх ззаду — яе крык дасягае 101 дэцыбела. Гучнейшы за крык Машы хiба што роў "Боiнга", якi ўзлятае, — 118 i гром — 120 дэцыбелаў. Трапныя швейцарцы параiлi WTA размяшчаць на квiтках з удзелам расiйскай прыгажунi наступны надпiс: "Крык Марыi Шарапавай можа пашкодзiць вашаму здароўю".