Вiка ў трэцiм

Источник материала:  

Вiкторыя Азаранка атрымала другую перамогу на US Oрen. У 1/32 фiналу яна ўпэўнена абгуляла чэшку Барбару Захлававу-Стрыкаву — 6:2, 6:1. У трэцiм раўндзе Вiка сустрэнецца з iтальянкай Франчэскай Ск'явонэ. У парным разрадзе дзве беларускi ўжо завяршылi выступленнi. Дар'я Кустава разам з Акгуль Аманмурадавай у першым раўндзе саступiлi польскаму тандэму Клаўдзiя Янс — Алiсiя Расольска — 6:7, 0:6. Таццяна Пучак i ўкраiнка Марыя Карытцава таксама ў першым матчы прайгралi нямецкiм тэнiсiсткам Таццяне Малек i Андрэа Петкавiч — 5:7, 1:6. У мужчынскiм парным паспяхова стартаваў Максiм Мiрны з Эндзi Рамам, абгуляўшы амерыканскую пару Эрык Буторак — Скот Лiпскi — 6:3, 6:1.

 

 

←Вуэльта. 5-й этап. Кириенко по-прежнему 15-й в общем зачете

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика