Кацярына — шасцiразовая!
29 жнiўня Кацярына Карстэн у шосты раз выйграла золата чэмпiянату свету па акадэмiчным веславаннi ў класе лодак-адзiночак.
У фiнальным заездзе ў польскай Познанi беларуска пераадолела 2000 метраў за 7 хвiлiн 11,78 сек. Больш за палову дыстанцыi Карстэн трымалася на чацвёртай пазiцыi, але iмклiвым фiнiшным спуртам абагнала супернiц. Раней Кацярына выйгравала золата сусветных чэмпiянатаў у 1997, 1999, 2005, 2006 i 2007 гадах.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Кацярыну Карстэн з заваяваннем залатога медаля на чэмпiянаце свету ў польскiм горадзе Познань, паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы.
"Веру, што ты яшчэ шмат разоў парадуеш усiх нас сваiмi перамогамi", — гаворыцца ў вiншавальнай тэлеграме.
"Шахцёр" падцягнуўся
Учора ў Барысаве матчам БАТЭ i мiнскага "Дынама" завяршылася праграма 17-га тура чэмпiянату Беларусi па футболе.
Напярэдаднi адбылiся шэсць паядынкаў 15 тура: "Тарпеда" (Жодзiна) — "Шахцёр" (Салiгорск) — 1:2, "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Днепр" (Магiлёў) — 1:0, "Нёман" (Гродна) — "Смаргонь" — 1:1, МТЗ-РIПА (Мiнск) — "Дынама" (Брэст) — 1:1, "Нафтан" (Наваполацк) — "Гомель" — 1:2, "Вiцебск" — Мiнск" — 1:0.
Турнiрнае становiшча лiдараў: БАТЭ — 37 ачкоў, "Нафтан" i "Шахцёр" — па 28, "Нёман" i "Дынама" (Мiнск) — па 27.
Пунтус сыходзiць, фанаты б'юцца
Галоўны трэнер бронзавага прызёра чэмпiянату Беларусi па футболе мiнскага МТЗ-РIПА Юрый Пунтус пайшоў у адстаўку. Трэнiроўкамi з 28 жнiўня кiруе дырэктар клуба Людас Румбуцiс.
Пасля таго як 23 жнiўня МТЗ-РIПА прайграла дома салiгорскаму "Шахцёру" (1:2), атрымаўшы шостае паражэнне ў апошнiх сямi матчах чэмпiянату, спецыялiст усё ж пакiнуў свой пост. З 15 ачкамi пасля 16 тураў МТЗ займае ў турнiрнай таблiцы вышэйшай лiгi перадапошняе, 13-е, месца.
А апошнi матч цяпер ужо былой каманды Пунтуса адзначыўся масавымi затрыманнямi. Напярэдаднi матчу "МТЗ-РIПА" — "Дынама" (Брэст) фанаты ўчынiлi бойку каля Нацыянальнай бiблiятэкi. Дзесяць брыгад хуткай дапамогi даставiлi ў бальнiцы каля 20 балельшчыкаў з рванымi ранамi i ўдарамi. Затрымана каля 50 удзельнiкаў гэтага пабоiшча ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў.
Дзюдаiсты з медалём
У галандскiм Ратэрдаме завяршыўся 26-ы чэмпiянат свету па дзюдо.
Адзiным медалём у актыве зборнай Беларусi стала сярэбраная ўзнагарода, заваяваная Сяргеем Шундзiкавым (81 кг). У сутычцы за "золата" спартсмен, якi займае 3-ю пазiцыю ў сусветным рэйтынгу ў сваёй вазе, саступiў лiдару класiфiкацыi расiянiну Iвану Нiфантаву. У залiковую васьмёрку ўвайшла таксама беларуска Вольга Лешчанка, якая заняла 7-е месца ў вагавай катэгорыi да 48 кг.