Юбiлейны Гурэнка

Источник материала:  

У мiнскiм "Дынама" ўчора адбылася чарговая змена галоўнага трэнера. На гэтую пасаду прызначаны вядомы футбалiст, былы гулец зборнай i рэкардсмен па колькасцi згуляных у ёй матчаў (80) Сяргей Гурэнка. 36-гадовы футбалiст яшчэ ў мiнулым туры чэмпiянату Беларусi быў капiтанам каманды ў матчы са "Смаргонню". На пасту галоўнага трэнера ён змянiў 27-гадовага Кiрыла Альшэўскага, якi быў прызначаны менш за месяц таму. Пачынаючы з 2000 года, гэта ўжо 20-ы галоўны трэнер каманды "Дынама" (Мiнск).

БАТЭ закончыць еўрасезон?

У першым матчы плей-оф Лiгi Еўропы барысаўскi БАТЭ на сваiм полi, на жаль, саступiў балгарскаму "Лiтэксу" з мiнiмальным лiкам 0:1. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi Вiктар Ганчарэнка адзначыў, што нягледзячы на паражэнне, ён не адчувае асуджанасцi. "Мне цяжка папракнуць каманду, — сказаў ён. — Мы добра гулялi на працягу матча. Але гэта футбол — той, хто менш памыляецца, той i выйграе. У нас яшчэ ёсць 90 хвiлiн, каб выправiць сiтуацыю".

Як згулялi суседзi: "Насьяналь" (Партугалiя) — "Зенiт" (Расiя) — 4:3, "Вердэр" (Германiя) —"Актобэ" (Казахстан) — 3:6, "Галатасарай" (Турцыя) — "Левадзiя" (Эстонiя) — 5:0, "Сiваспор" (Турцыя) — "Шахцёр" (Украiна) — 0:3, "Металург" (Украiна) — "Аўстрыя" (Аўстрыя) — 2:2, "Баку" (Азербайджан) — "Базель" (Швейцарыя) — 1:3, "Твентэ" (Галандыя) — "Карабах" (Азербайджан) — 3:1, ЦСКА (Балгарыя) — "Дынама" (Расiя) — 0:0, "Бенфiка" (Партугалiя) — "Ворскла" (Украiна) — 4:0, "Штурм" (Аўстрыя) — "Металiст" (Украiна) — 1:1, "Фулхэм" (Англiя) — "Амкар" (Расiя) — 3:1.

Болт хоча стаць рыцарам

Ямайскi спрынтар Усэйн Болт устанавiў свой другi сусветны рэкорд на чэмпiянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Берлiне, прабегшы 200 метраў за 19,19 секунды. Ён пабiў свой жа рэкорд, роўны 19,3, устаноўлены ў 2008 годзе ў Пекiне. Пасля гэтых перамог ямайскi спрынтар заявiў, ён будзе вельмi рады, калi каралева Елiзавета ІI даруе яму рыцарскi тытул. "Сэр Усэйн Болт" — гучыць вельмi прыгожа", — адзначыў двухразовы чэмпiён. Ямайка атрымала незалежнасць ад Вялiкабрытанii ў 1962 годзе, аднак востраў уваходзiць у склад Брытанскай Садружнасцi на правах дамiнiёна, а кiраўнiком карыбскай дзяржавы з'яўляецца брытанская каралева. Такiм чынам, Болт з'яўляецца падданым Елiзаветы II.

Што датычыцца беларусаў, дык вiцэ-чэмпiён пекiнскай Алiмпiяды беларус Андрэй Краўчанка заняў 10-е месца ў дзесяцiбор'i. Астатнiя беларускiя лёгкаатлеты, якiя выходзiлi 20 жнiўня на старт, завяршылi выступленнi на адборачных стадыях. Максiм Лынша ў паўфiнале бегу на 110 метраў з бар'ерамi ўстанавiў асабiсты рэкорд — 13,46 сек, але не трапiў у фiнал. Няўдача напаткала ў квалiфiкацыi па кiданнi молата алiмпiйскую чэмпiёнку-2008 Аксану Мянькову i яе сяброўку па камандзе Дар'ю Пчэльнiк.

 

 

←Белорусские групповички выиграли многоборье на этапе Кубка мира по художественной гимнастике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика