Пра надвор'е

Источник материала:  
21.08.2020 21:05 — Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон ад узбураннага да  слабаўзбуранага ўначы і ўвечары да спакойнага на працягу дня. 

 23 жніўня  ў народным календары Лаўрэн. Свята млынароў. Таму ўсе прыкметы на гэты дзень так ці інакш звязаны з асноўнымі прыроднымі з’явамі, ад якіх з даўніх часоў залежала праца млынароў - гэта вецер і вада. Прыкмячалі, калі хвалюецца вада, то восень павінна быць ціхай і лагоднай, а зіма - мяккай. Калі моцная спякота ці  дажджы ў гэты дзень - так можа працягвацца доўгі час. Магчыма, нават, усю восень.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Стоўбцах у 1999 годзе - больш за 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 2007 годзе ў Лельчыцах - плюс 36 градусаў.

←Фотофакт: в Гомеле "митинговали" комбайны и молоковозы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика