Пра надвор'е
20.08.2020 21:00
—
Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - слабаўзбураны.
21 жніўня ў народным календары пазначаны прысвятак Мiрон Ветрагон. А ветрагонам называлі таму, што ў гэты дзень нярэдка здараліся моцныя вятры. Дарэчы, па надвор'і на Мірона меркавалі аб тым, якім будзе будучы студзень. Таксама рабілі прагнозы на восень: калі дзьмуць спакойныя вятры - восень будзе сонечнай, калі здараецца бура - верасень чакаецца непагодлівым.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на Нарачы ў 1977 годзе - усяго 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1946 годзе ў Касцюковічах - больш за 37 градусаў цяпла.