Ганна РУТКОЎСКАЯ,
вядучы спецыяліст па кадрах СВК “Жухавічы”:
– Вялікая Радзіма заўсёды пачынаецца з малой. З таго куточка, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе ў поўным сэнсе пачаў спазнаваць жыццё. Я лічу, што ад таго, як кожны з нас будзе адносіцца да месца, дзе ён працуе і жыве, залежыць парадак ва ўсёй краіне, яе ціхае і мірнае існаванне. У нашай гаспадарцы на працягу многіх гадоў працуюць людзі, для каго спакой і пачуццё абароненасці – не проста словы. Яны жывуць, выхоўваюць дзяцей і ўнукаў, самааддана працуюць на карысць аграгарадка, раёна, рэспублікі. Ім не трэба шумных магістраляў і вялікіх гіпермаркетаў – ім патрэбна ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Зараз у гаспадарцы каля пяцісот чалавек, кожны з якіх робіць усё магчымае для росквіту і будучыні любай Беларусі. Я лічу, што галоўнае дасягненне дзяржавы – гэта мір, як бы банальна гэта не гучала… Калі ты маеш магчымасць спакойна прачынацца, займацца хатнімі справамі і бачыць свет навокал, міжволі задумваешся аб тым, што нездарма нарадзіўся пад гэтым небам.
Наш выбар – гэта ўнёсак у шчаслівую будучыню, у традыцыі і звычаі беларускага народа, у культуру і развіццё краіны. Захаваць тое, што маем і зрабіць усё магчымае, каб гэта памножыць, – вось ён, выбар сучаснага жыхара квітнеючай Беларусі.
Служба інфармацыі «Полымя»