Пра надвор'е
17.07.2020 21:00
—
Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. У народным календары заўтра свята Месяца, Лампады. Захаваліся сведчанні, што ў гэты дзень людзі пільна сачылі за нябесным свяцілам, прыкмячалі нават самыя маленькія змяненні ў ім. Па яго колеры прадказвалі будучы ўраджай і надвор'е: калі Месяц падчас усходу мяняе свой колер або пераскоквае з месца на месца - да добрага ўраджаю збажыны.