Калі высветлілася, што збіты дэманстрант - грамадзянін ЗША, яго давялося адпусціць без пратакола

Источник материала:  
16.07.2020 13:30 — Новости Общества

Алег Мікалайчук нарадзіўся ў Беларусі, але жыве за межамі краіны ўжо больш за 15 год. Цяпер ён мае статус грамадзяніна ЗША, і менавіта гэты факт дапамог яму выйсці на свабоду пасля затрымання на акцыі ў Мінск, пiша "Наша нiва".


Затрыманне Алега Мікалайчука. Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY


«Мы са знаёмай вярталіся дадому і трапілі ў перакрытае месца. Мы падышлі да вайскоўцаў, якія перакрылі дарогу, і яны сказалі ісці нам назад. Мы пайшлі назад, а там АМАП, кажа: ідзіце туды. У выніку мяне проста забралі.

На пытанне, ці аказваў супраціў падчас затрымання, Алег Мікалайчук адказаў, што, па вялікім рахунку, не.

Што было ў аўтазаку, я слаба памятаю. Яны ўвесь час патрабавалі, каб я то лёг, то сеў, я кажу: «Што ўвогуле, людзі, адбываецца!» Там яны мяне білі нават. За што? Гэта мне ўжо складана сказаць. Білі па-рознаму: нешта ў іх у руках было. Шчыра, мне нават гаварыць складана: я голас сарваў.

Прывезлі ў Маскоўскае РАУС. Мяне па геалакацыі мая знаёмая там знайшла», — расказвае Алег.

Але паколькі затрыманы аказаўся грамадзянінам ЗША, у справу неадкладна ўмяшалася амерыканскае пасольства. У выніку на Алега Мікалайчука няма нават ніякага складзенага пратакола.

«Учора, канечне, я выглядаў горш, але сёння ўсё роўна ў мяне ёсць нейкія сінякі», — падсумоўвае Алег.
 

←Минобразования рассказало, куда можно поступать без экзаменов после армии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика