Пра надвор'е
11.07.2020 21:00
—
Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - слабаўзбураны.
12 ліпеня ў народным календары Пятро і Павел. Па дні Пятра прадказвалі ўраджай і надвор'е: калі на святога Пятра дождж, будзе жыта, як хвошч; на Пятра дождж - сенакос мокры. І нават вось такая доўгатэрміновая прыкмета: калі на Пятра дождж, то на Новы год будзе моцная мяцеліца.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 ліпеня. Самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксаваная ў Мар'інай Горцы ў 1904 годзе - усяго каля чатырох з паловай градусаў цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1959-м у Гродне - больш за 35 градусаў цяпла.