Инженер-механик ОАО «Кореличи-Лен» Олег Булак: «Хорошо, что в Беларуси еще с советских времен сохранили и занялись развитием таких заводов, как наш»

Источник материала:  

Сёння тэмай № 1 у краіне з’яўляецца выбарчая кампанія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваім меркаваннем пра будучае краіны і прадстаячы выбар на старонках “Полымя” і на сайце polymia.by дзеляцца жыхары Карэліцкага раёна: настаўнікі і ўрачы, парламентарыі і аграрыі, моладзь і ветэраны, прадстаўнікі самых розных сфер грамадства.

Инженер-механик ОАО «Кореличи-Лен» Олег Булак: «Хорошо, что в Беларуси еще с советских времен сохранили и занялись развитием таких заводов, как наш»

Алег БУЛАК, інжынер-механік ААТ “Карэлічы-Лён”:

— У 2015 годзе я прыйшоў на Карэліцкі льнозавод маладым спецыялістам з дыпломам інжынера. Тут якраз закончылі будаўніцтва новай высокавытворчай лініі бельгійскай вытворчасці па перапрацоўцы льнотрасты магутнасцю 10 тысяч тон у год. Мне, учарашняму студэнту, за шчасце было разам з вопытнымі спецыялістамі асвойваць новыя тэхналогіі, расказваць пра гэта родным і сябрам.

Добра, што ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў захавалі і заняліся развіццём такіх заводаў, як наш, а не распрадалі іх. Цяпер мы можам у сваім раёне не толькі вырошчваць лён, але і вырабляць з яго прадукцыю, якая запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Так было, і я спадзяюся, так будзе. І толькі ад нас залежыць, які выбар мы зробім: на карысць неакрэсленых абяцанняў або стабільнага сёння і заўтра.

Служба інфармацыі «Полымя»

←Беларусь направила гуманитарную помощь пострадавшим от наводнения областям Украины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика