Пра надвор'е
17.06.2020 21:00
—
Новости Общества
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала цёплая паветраная маса малаактыўная, па паўднёвым захадзе краіны адчувалася ўздеянне атмасфернага фронту. Там адзначаліся навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. У дзённыя гадзіны ў многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягала 30-31 градуса цяпла. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 18 чэрвеня ў народным календары Дарафей. У гэты дзень на світанку заўсёды сачылі за ветрам. Прыкмячалі, калі цягне з поўдня - добры ўраджай яравых будзе. А калі з халоднага вугла (з паўночнага захаду) - чакай непагадзь.