В школах Дубровенщины проходят экзамены

Источник материала:  

 

В школах Дубровенщины проходят экзамены

Менавіта так можна інтэрпрэтаваць звыклае «Цішыня! Ідзе экзамен!». У гэтым годзе да правядзення экзаменаў асаблівая ўвага. Акрамя метадычных рэкамендацый трэба ўлічваць строгія санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. Чысціня, праветрыванне, наяўнасць дэзсродкаў і сродкаў індывідуальнай аховы — гэта толькі частка таго, што патрэбна выконваць.

«Пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў была праведзена вялікая работа па  забеспячэнні выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, — расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Марыя Хмарская. — Педагогі раёна прапрацавалі шмат дакументаў, прадумалі арганізацыйныя моманты, каб экзаменацыйная пара прай­шла для выпускнікоў  ў штатным рэжыме».

Так, пры правядзенні пісьмовых экзаменаў  забяспечваецца рассаджванне вучняў па адным за парту. Пры правядзенні вусных іспытаў, каб пазбегнуць натоўпу, складзены графік, па якому вучні павінны прыходзіць  на экзамен.

У Дубровенскім раёне сдаюць школьныя экзамены 131 дзевяцікласнік і 60 адзінадцацікласнікаў. 

У гэтым годзе для папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 Міністэрства адукацыі дапоўніла дзеючыя правілы правядзення атэстацыі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі нормай, што прадугледжвае вызваленне ад усіх выпускных экзаменаў вучняў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі ў перыяд правядзення выпускных экзаменаў. Зараз па гэтых умовах па прадстаўленні  Дубровенскага  раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў раёне вызвалены ад экзаменаў тры вучня.

Марыя Пятроўна адзначыла, што першыя экзамены ужо адбыліся. Яны прайшлі  ў звычайным працоўным рытме, які выпускнікі і педагогі раёна  будуць трымаць да апошняга экзамена і  выпускных баляў.

Алена КАРСАКОВА.

←"На контроле Президента". Мосты. Смотрите сегодня после "Панорамы"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика