Добраўпарадкаванне. Для сябе і для іншых
Думаю, не памылюся, калі скажу, што ўсе любяць, калі побач прыгожа і ўтульна, толькі адны чакаюць, пакуль прыгажосць і ўтульнасць нехта зробіць і навядзе, а другія робяць гэта самі — для сябе і для іншых. Такая адмысловая прыгожая скамейка з парасонікам з’явілася на вуліцы Максіма Горкага насупраць магазіна “Інструмент”: так яго ўладальнікі вырашылі добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю — для сябе і для іншых: і пакупнікоў прывадзіць, і мінакам зрабіць прыемнае. Яно і насамрэч, пасядзець і нават сфатаграфавацца на такім артаб’екце захочацца шмат каму. А той-сёй паглядзіць і сабе нешта падобнае зробіць — ці ў двары, ці таксама каля свайго адміністрацыйнага будынка, прадпрыемства, магазіна. Так і зробіцца прыгожа наўкол — не толькі ў цэнтры гарпасёлка высілкамі ўлады, а і паўсюль, дзе мы жывём і працуем, нашымі агульнымі намаганнямі. Што і казаць — прыгожая рэч атрымалася, добры прыклад, дастойны пераймання.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота Г. АЎТУХОВАЙ