Захаваць дзённікі пісьменнікаў

Источник материала:  

У кнізе «Мы жылі ў буднях барацьбы» сабраны дзённікі чатырох літаратараў: Міколы Лобана — «Перамога ўжо відна…», Антона Алешкі — «І ў марах успамінаць усё…», Пятра Валкадаева — «За Глускам у маладых барах…», Вісарыёна Гарбука — «Мой лёс не даў мне ціхагага жыцця…». У кожнага з пісьменнікаў — свой ваенны і творчы лёс. Укладальнік, аўтар прадмовы, уступнага артыкула і каментарыяў — вядомая архівістка Ганна Запартыка.

У анатацыі адзначана: «У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Выключнасць кожнага ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца своеасаблівым геаграфічным ці тапанімічным паказчыкам вялікіх шляхоў Перамогі. Мікола Лобан — удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, быў двойчы паранены. Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом, спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941—1945 гг., звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна».

Выхад зборніка вырашае дзве важныя задачы: уводзіць у шырокі навуковы і грамадскі ўжытак новыя крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і засцерагае ад знікнення ўнікальныя тэксты.

www.zviazda.by

←Экспресс-тесты на антитела к СOVID-19 поступили в медучреждения Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика