Пра надвор'е
23.04.2020 21:00
—
Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. Некалькі народных прыкмет: раніцай неба чырвонае - усю вясну будзе дажджліва і ветрана; дождж у гэты дзень - да грыбнога лета. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Высокім у 1981 годзе - 10 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1968 - больш за 28 градусаў цяпла.