Пра надвор'е
17.04.2020 21:00
—
Новости Общества
Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусі вызначалі халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы. Па большай частцы краіны адзначалася ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. Некалькі народных прыкмет: удзень цёпла, а ўначы халаднавата - да ўстойлівага добрага надвор'я, у полі гук чуецца выразна - да дажджу.