Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Источник материала:  

Вялікдзень – цудоўная нагода парадаваць блізкіх і сяброў, ды і сябе, падарункамі. А куды мы ідзём у Карэлічы за сувенірамі? У раённы Дом рамёстваў, дзе яго дырэктар Юлія Баярэнка падзялілася ідэямі для свята і распавяла пра сёлетнія вырабы карэліцкіх майстроў на Вялікдзень.

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

– Самым вялікім попытам традыцыйна карыстаюцца плеценыя з лазы кошыкі для велікодных пачастункаў, класічныя і аздобленыя кветкамі з бісера і тканіны. Таксама падабаюцца карэліччанам сувеніры, якія выдатна падыходзяць да святочнага інтэр’ера. Так, гліняныя кошыкі можна паставіць на стол і пакласці туды якой-небудзь смакаты, а пакой упрыгожыць дэкаратыўнымі яйкамі ў маленькіх вазах. Ёсць яшчэ адзін цудоўны варыянт ад нашых майстроў, які, дарэчы, стане для вашых блізкіх асаблівым падарункам. Гэта драўляныя яйкі на падстаўках, распісаныя кветкавымі ўзорамі, біблейскімі сюжэтамі і выявамі ікон. А для малечы ў якасці велікоднага сюрпрыза прапаноўваем абраць сімпатычных вязаных цыплянятак ды зайчанятак. І якое свята без душэўнай паштоўкі? Тым больш, сёлета ў Доме рамёстваў яны ўпрыгожаны выцінанкамі.

Адзначу і тое, што да вырабу сувеніраў на Вялікдзень актыўна далучыліся не толькі работнікі Дома рамёстваў, але і ўдзельнікі нашага аматарскага аб’яднання “Карэліцкія вытокі” Галіна Лагута, Таццяна Маклюк і Іна Кошур.

А яшчэ мы раім карэліччанам скарыстацца святамі як магчымасцю цікава правесці вольны час дома, прыяднаць да творчасці ўсю сям’ю і разам зрабіць, напрыклад, пасхальнае дрэва. Гэта вельмі проста, запамінайце! Спачатку з картону выразаем яйкі, пасля ўпрыгожваем іх так, як душа жадае, можна на зваротным баку напісаць пажаданні, далей прымацоўваем стужачкі, бяром некалькі галінак і вешаем на іх усё гэта хараство. Шчаслівых святаў і радаснага велікоднага настрою!

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Мастера Кореличского районного Дома ремесел подготовили к Пасхе сувениры на любой вкус

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота прадастаўлена раённым Домам рамёстваў

←Интеграция в новой экономической реальности и противостояние COVID-19. Видеоконференция лидеров ЕАЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика