Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

Источник материала:  

Кожную чацвёртую нядзелю сакавіка для работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі гучаць цёплыя віншаванні і словы падзякі з нагоды прафесійнага свята. І яго без перабольшання можна смела назваць усенародным. Бо дзякуючы руплівай працы ЖКГ, штодня жыхарам нашай краіны, у тым ліку і Карэліччыны, забяспечваецца камфортнае пражыванне ў дамах, чысціня і прыгажосць двароў і вуліц. Пра надзённыя клопаты і нагоды для гонару распавядае дырэктар Карэліцкага РУП ЖКГ Аляксандр РУДАК.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

– Сфера паслуг заўжды лічылася нялёгкай. Але нас ніколі не спынялі цяжкасці і выклікі часу. І ў цяперашніх умовах мы, дзякуючы прафесійным якасцям работнікаў і ўмеламу падыходу да справы, змаглі захаваць стабільнасць прадпрыемства. Працай усяго калектыву забяспечана належнае функцыянаванне жыццёва-важных аб’ектаў пасёлкаў і бесперабойнае прадастаўленне насельніцтву і гаспадарчым структурам іншых галін камунальных паслуг у дастатковым аб’ёме і з неабходнай якасцю.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

Майстар па водаправодзе Аляксандр Манкевіч, слесары аварыйна-аднаўленчых работ Сяргей Міраноўскі і Дзмітрый Іваноў, электрагазазваршчык Валянцін Курдун

Выручка ад рэалізацыі паслуг за 2019 год склала 6426,3 тыс. руб., ці 101% да ўзроўню мінулага года. Аб’ём прамысловай прадукцыі дасягнуў лічбы 4603 тыс. руб. Экспарт паслуг прынёс нам 9,2 тыс. долараў ЗША, ці 126% у адносінах да мінулага года.

Таксама па леташніх выніках працы сабекошт асноўных жыллёва-камунальных паслуг не перавысіў планава-разліковых цэн. Так, сабекошт 1 куб. м вады склаў 1,2643 руб., 1 куб. м сцёкаў – 1,4437 руб., 1 Гкал цеплавой энергіі – 84,6957 руб., 1 куб. м вывазу цвёрдых бытавых адходаў – 7,8091 руб., абслугоўвання 1 куб. м жылой плошчы без уліку выдаткаў на абслугоўванне ліфтаў – 0,1271 руб., тэхнічнае абслугоўванне ліфта на 1 чалавека – 3,83 руб.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

На станцыі 2-га пад’ёму вады

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

На станцыі 2-га пад’ёму вады

Адзначым, што летась РУП ЖКГ выкананы асноўныя мэтавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”. У 2019 годзе ўведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту 2,7 тыс. кв. м; устаноўлена 19 сістэм аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі ў жылых дамах; адрамантавана 10 пад’ездаў жылых дамоў; заменена 100 адзінак устарэлага асвятляльнага абсталявання, якое прымяняецца ў месцах агульнага карыстання жылым фондам, на святлодыёднае і 2,036 км цеплавых сетак (пры гэтым страты цеплавой энергіі склалі 7,7% пры пастаўленым заданні не больш за 11%).

Выкананы і мерапрыемствы па энергазберажэнні. Зэканомлена 383,1 тона ўмоўнага паліва. У паліўным балансе РУП ЖКГ выкарыстанне мясцовых відаў паліва склала 75,6% пры сярэднеабласным – 49,4%.

Прадпрыемства таксама выканала паказчык па зніжэнні выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах да ўзроўню 2019 года на 5,4% пры заданні не менш 5%.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

Майстар станцыі 2-га пад’ёму вады Анатолій Брэган і лабарант хімічнага аналізу Таццяна Шчука

Што датычыцца людзей, то за мінулы год лічба па сярэдняспісачнай колькасці работнікаў у нас – 285. Сярэдняя заработная плата па прадпрыемству склала 639,4 руб. Выручка на 1 работніка – 22,55 тыс. руб.

Але лічбы не галоўнае, бо на першым месцы перад РУП ЖКГ стаіць ахова здароўя работнікаў, забеспячэнне бяспечных умоваў працы, ліквідацыя вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. Для прыкладу, на мерапрыемствы па ахове працы выдаткавана за справаздачны перыяд 109,37 тыс. руб., ці 5,1% ад фонду аплаты працы.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

Электрагазазваршчык Сяргей Ліхарад

Нягледзячы на тое, што нельга абысці праблемы наяўнасці дэбіторскай запазычанасці, росту запазычанасці жыльцоў па камунальных плацяжах, мы змаглі годна завяршыць чарговы працоўны год. І заслуга ў гэтым нашага калектыву – кваліфікаваных і добрасумленных работнікаў.

Радасна, што сёлета мы маем шмат узнагарод. Ганаровай граматай Карэліцкага райвыканкама адзначаны галоўны інжынер РУП ЖКГ Мікалай Лукашкоў, а Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама – аператар ачышчальных збудаванняў Мікалай Сілко.

Падзячным пісьмом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны майстар па водаправодзе Аляксандр Манкевіч, а Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў – машыніст-качагар кацельнай агр. Ярэмічы Аляксандр Сіманенка.

Ганаровую грамату Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў атрымаў аператар ачышчальных збудаванняў Уладзімір Радзівіновіч.

Таксама праца нашых работнікаў удастоена высокай адзнакі на ўзроўні ДА “ЖКГ Гродзенскай вобласці”: Ганаровай граматай узнагароджаны майстар станцыі 2-га пад’ёму вады Анатолій Брэган, Граматай – тынкоўшчык Вікторыя Баярэнка, Падзячным пісьмом – вадзіцель пагрузчыка Анатолій Шэўка.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

Аператар кацельнай г.п. Карэлічы па вуліцы Гагарына Алег Кухарчык

Таксама хочацца адзначыць такіх нашых работнікаў, як эканаміст Таццяна Батура, маляр Марына Варава, аператары кацельнай Андрэй Коваль і Аляксей Кулак, вадзіцелі Генадзій Мурашкевіч і Вячаслаў Гайко, слесар аварыйна-аднаўленчых работ Дзмітрый Іваноў, электрагазазваршчык Сяргей Ліхарад, страхар Мікалай Бар’яш, майстар абагравальных кацельных і цеплавых сетак Віктар Кот.

Директор Кореличского РУП ЖКХ Александр Рудак рассказывает о коллективе и достижениях предприятия

Вадзіцель лесавоза Вячаслаў Гайко

Напрыканцы хачу падкрэсліць наступнае. Галіна ЖКГ ва ўсе часы і ў многіх краінах адносіцца да самых складаных і праблемных. У нашай сферы вельмі няпроста заслужыць пахвалу за сваю працу. Мы часта ўзгадваем пра ЖКГ толькі ў выпадках паломак, аварый і няспраўнасцей. Давайце ж звяртацца ў нашу службу і па добрых нагодах. Напрыклад, падзякаваць работнікам за прыгожыя клумбы, адрамантаваныя пад’езды ці чыстыя вуліцы. Працягам года для гэтага ёсць па меншай меры адна асаблівая дата – прафесійнае свята работнікаў ЖКГ. І з такой нагоды мне асабіста хочацца шчыра падзякаваць калектыву нашага прадпрыемства за выдатную працу. Сардэчна віншую ўсіх і жадаю поспехаў у працы, моцнага здароўя, плёну ва ўсіх пачынаннях і шчасця на жыццёвых дарогах!

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←По итогам работы за 2019 год Кореличское УКП БОН занесено на областную Доску почета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика