У Нясвіжскай ЦРБ — новы аўтамабіль медыцынскай дапамогі

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У цэнтральнай раённай бальніцы з’явіўся новы аўтамабіль медыцынскай дапамогі — такой добрай весткай падзялілася з “НН” галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Вікторыя Пражэнік.

У Нясвіжскай ЦРБ — новы аўтамабіль медыцынскай дапамогі

Вікторыя Вікенцьеўна выказала вялікую ўдзячнасць усім арганізацыям і прадпрыемствам, якія ўнеслі сваю лепту ў набыццё для ЦРБ такой неабходнай машыны, і ў першую чаргу — старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Ломскаму, які на адным з пасяджэнняў райвыканкама вы-ступіў з прапановай аб зборы фінансаў на яе падчас раённага суботніка. Гэта ініцыятыва стала працягам добрай традыцыі, дзякуючы якой у Нясвіжы ў апошнія гады з’явілася некалькі аб’ектаў  усеагульнага карыстання, пабудаваных за кошт сродкаў, сабраных на раённых суботніках. Нагадаем, што менавіта так — усенароднай талакой — у 2018 г. была ўладкавана Алея мужнасці і адвагі, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам, а ў 2019-м — міні-гольф пляцоўка каля Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа і набярэжная Бернардзінскай сажалкі, што стала ўлюбёным месцам адпачынку для несвіжан і гасцей горада. Яшчэ раней сродкі з суботнікаў ішлі на будоўлю новага храма Узнясення Гасподня.        

— Набыццё новай машыны медыцынскай дапамогі — гэта вельмі добрая справа, — сказала Вікторыя Вікенцьеўна. — Гэта вялікая дапамога для нашай бальніцы ў арганізацыі дастойнага медыцынскага абслугоўвання і стварэння належных умоў і для пацыентаў, і для медыкаў. І пакуль мы робім добрую справу ўсенародна, агульнымі намаганнямі, яна абавязкова завяршыцца поспехам.

Думаецца, што гэта навіна будзе радаснай для ўсіх жыхароў нашага раёна, таму што наўрад ці знойдзецца чалавек, які ў свой час не падтрымаў ініцыятыву раённай улады аб зборы сродкаў на гэту вельмі неабходную для медыцынскіх патрэб машыну.

— Наш новы транспартны сродак — аўтамабіль медыцынскай дапамогі — створаны на базе аўтамабіля “Форд Транзіт”, — расказала ў нашай гутарцы Вікторыя Пражэнік. — Яго тэхнічныя характарыстыкі прадугледжваюць камфортныя ўмовы для дастаўкі пацыентаў у першую чаргу з аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі і іншых аддзяленняў бальніцы на дадатковыя абследаванні або лячэнне ў Салігорскую ЦРБ, якая вызначана як міжраённы цэнтр для аказання медыцынскай дапамогі другога ўзроўню, або ў абласныя і рэспубліканскія лячэбныя ўстановы. 

Як  патлумачыла мая суразмоўца, часцей за ўсё цяжкахворым патрабуецца правядзенне такіх даследаванняў, як каранарная ангіяграфія пры наяўнасці вострага каранарнага сіндрому — інфаркта міякарда, нейравізуалізацыя ў выпадках вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту, а таксама камп’-ютарная тамаграфія.

— Калі раней мы дастаўлялі людзей на абследаванні і лячэнне ў іншыя бальніцы ці клінікі ў прыстасаваных машынах, то ў новай будзе камфортна і пацыентам, і медыцынскім работнікам, якія іх  суправаджаюць, — адзначыла галоўны ўрач райбальніцы. — Тут прадугледжаны кандыцыянер, маюцца паліцы для ўстаноўкі рэанімацыйнага абсталявання, манітораў для назірання за хворым. Аўтамабіль абсталяваны двума кіслароднымі балонамі, штатывамі для замацавання ёмістасцей з інфузійнымі растворамі для ўнутрывеннага ўвядзення, ёсць магчымасць для падключэння апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, дэфібрылятараў і іншай апаратуры, якая неабходна для ацэнкі стану пацыента і падтрымання яго жыццёвых функцый.

Пры транспарціроўцы хворых пакуль што выкарыстоўваецца абсталяванне аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, аднак гэта пакуль часовая мера: у перспектыве — набыццё партатыўнага апарата ШВЛ і іншай апаратуры, якая будзе выкарыстоў-вацца толькі ў гэтай машыне.

— Безумоўна, мы будзем вельмі ўдзячны за спонсар-скую дапамогу, калі якое-небудзь прадпрыемства вырашыць укласці свае сродкі ў здароўе нашых людзей і дапаможа ў набыцці апаратуры, — зазначыла мая суразмоўца.

Увогуле ж аб тым, наколькі запатрабавана гэта машына, гавораць лічбы. Кожны дзень з ЦРБ у іншыя лячэбныя ўстановы адбываецца ад двух да пяці транспарціровак, з якіх у сярэднім адна ў тры дні — з аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі. За мінулы год, напрыклад, толькі з гэтага аддзялення транспарціравалася каля ста пацыентаў. 20 з іх — з вострым каранарным сіндромам, 40 — з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту, 12 — з цяжкімі закрытымі чэрапна-мазгавымі траўмамі.

За новым транспартным сродкам замацаваны вадзіцель, якога ўзялі на работу менавіта для гэтай машыны. Пакуль яна выконвае сваю функцыю пераважна ў рабочы час, але ў выпадку крайняй неабходнасці выязджае і вечарам, і ноччу. Медыцынскае назіранне ў працэсе дастаўкі пацыента здзяйсняюць урачы або сярэдні медперсанал таго аддзялення, з  якога дастаўляецца чалавек.

У перспектыве, калі ў другім паўгоддзі гэтага года аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі пяройдзе ў абласное падначаленне, новы аўтамабіль медыцын-скай дапамогі будзе працаваць кругласутачна і за ім будзе замацавана некалькі вадзіцеляў. 

У Нясвіжскай ЦРБ — новы аўтамабіль медыцынскай дапамогі

Кіраваць новай машынай даверана вопытнаму вадзіцелю Андрэю Кратовічу.

— Працаваць тут я пачаў нядаўна, — гаворыць Андрэй Валер’евіч. — І хаця даводзіцца выязджаць у розны час сутак, мне на гэтым месцы падабаецца. Машына паказвае сябе выдатна: ідзе мякка, слухаецца бездакорна. А ўсведамленне  таго, што я разам з урачамі адказваю за жыццё чалавека, надае маёй рабоце асаблівы сэнс і асаблівую адказнасць

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Как вернуться домой через Литву? Объясняет посольство Литвы в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика