Працягваюцца работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу ў Борках

Источник материала:  

На мінулым тыдні на чарговым выязным пасяджэнні абласнога арганізацыйнага камітэта, якое праходзіла на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам, быў дэталёва абмеркаваны ход работ па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”, добраўпарадкавання тэрыторыі.

Працягваюцца работы па рэканструкцыі  мемарыяльнага комплексу ў Борках

Як адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, агульная карціна канцэпцыі мемарыялу ўжо даўно зацверджана, у гэты дзень удакладняліся ўсе дэталі. Кіраўнікі праекта ўказалі, як будуць разме­шчаны асобныя скульптурныя кампазіцыі, якія карэкціроўкі трэба зрабіць.

У рэалізацыі праекта задзейнічаны не толькі бюджэтныя сродкі: адкрыты два дабрачынныя рахункі, на якія пераліч­ваюцца сродкі. Людзі з ра­зуменнем ставяцца да гэтага, імкнуцца ўнесці свой уклад у патрэбную справу.


Працягваюцца работы па рэканструкцыі  мемарыяльнага комплексу ў Борках

У мінулую суботу ў Борках пабываў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, які разам з прадстаўнікамі задзейнічаных на рэканструкцыі і добраўпарадкаванні служб і арганізацый удакладніў этапы работ і даручыў праводзіць іх па ўсіх напрамках у адпаведнасці з вызначаным планам і тэрмінамі.


Працягваюцца работы па рэканструкцыі  мемарыяльнага комплексу ў Борках


Працягваюцца работы па рэканструкцыі  мемарыяльнага комплексу ў Борках

Скульптар, аўтар праекта Іван Арцімовіч падзяліўся з журналістамі, што да яго распрацоўкі і далейшай рэалізацыі яны падыходзілі з асаблівымі пачуццямі: гэта балючая тэма вайны, трагедыі як беларускага народа, так і асобна ўзятага чалавечага жыцця. Некалькі скульптурных кампазіцый будуць злучаны чорнай дарогай смерці. Пры іх увасабленні выкарыстоўваюцца і матэрыялы адпаведных колераў: цёмны бетон, шэры фактурны колаты граніт, чорная бронза. Па словах Івана Арцімовіча, элементы архітэктурныя і скульптурныя павінны ўзаемадзейнічаць паміж сабой для агульнага ўспрымання.

Намеснік старшыні Магі­лёў­скага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык паведаміла, што асацыяцыя дэпутатаў пры абласным Савеце дэпутатаў будзе прымаць
удзел у фінансаванні і доб­ра­ўпарадкаванні тэрыторыі, прылягаючай да помніка, перанесенага на грамадзянскія могілкі.

Пісьменнік, кіраўнік абласнога гісторыка­патрыятычнага пошукавага клуба “Вікру” Мікалай Барысенка адзначыў, што рашэнне аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу ў Борках заслугоўвае адабрэння і ўвагі грамадскасці: тут з’явіцца мемарыял, роўнага якому няма на Магілёўшчыне, і самы манументальны ў Беларусі.

Аўтары прадставілі зусім новую канцэпцыю ўяўлення трагедыі, якая адбылася тут 15 чэрвеня 1942 года. Асобныя скульптуры, якія ўжо вырабляюцца на скульптурным камбінаце ў Мінску, – вельмі маштабныя, вышынёй 4,5­5 м,
выклікаюць трапяткія пачуцці, кранаюць душу, адлюстроўваюць ва ўсёй сваёй моцы Боркаўскую трагедыю.

Пра злачынствы нацыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны людзі не павінны забываць, падкрэсліў Мікалай Барысенка, інакш гісторыя можа балюча ўда­рыць па маладому пакаленню. Мемерыял будзе нагадваць усім пра падзеі вайны, каб такога больш не паўтарылася, і кожны ведаў цану міру.

Наталля ХАДАКОВА. 

Фота аўтара і Максіма МІКЕШЫНА.

←«Выглядели как беженцы. Шли пешком». Как белорусы с детьми «эвакуировались» из санатория в Литве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика