Народ говорит. Кореличчане дали оценку работе РУП ЖКХ (+видео)

Источник материала:  

Тэма ЖКГ застаецца адной з самых папулярных у соцыуме. Пытанні па гэтай сферы рэгулярна гучаць падчас “прамых тэлефонных ліній” ці прыёмаў грамадзян уладамі. Між тым, ЖКГ не стаіць на месцы, мадэрнізуецца і ідзе ў ногу з патрабаваннямі сучаснага свету. Возьмем для прыкладу эфектыўную працу адзінай службы 115. Якраз туды мы і звярнуліся ў пошуках удзельнікаў апытання наконт дзейнасці РУП ЖКГ.

Народ говорит. Кореличчане дали оценку работе РУП ЖКХ (+видео)

Кацярына АЛФЁРАВА,
галоўны бухгалтар упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама:

– Некалькі тыдняў таму мы звярнуліся ў дыспетчарскую РУП ЖКГ з просьбай прыслаць нам брыгаду рабочых, каб ачысціць засор у трубе на кухні. Нам аператыўна адказалі, што на працягу дня пытанне будзе вырашана, але гэта паслуга платная, назвалі яе кошт і ўдакладнілі найбольш зручны для нас час. Рабочыя прыйшлі, хутка і якасна справіліся з пастаўленай задачай і яшчэ некалькі разоў праверылі, каб усё было добра. Увогуле, я не памятаю выпадкаў, калі бы ў мяне ўзніклі нараканні на працу нашага ЖКГ.

Народ говорит. Кореличчане дали оценку работе РУП ЖКХ (+видео)

Станіслаў ЛУКА,
жыхар г.п. Карэлічы:

– Пра ЖКГ мы не узгадваем да таго моманту, пакуль не стала ў кватэры холадна, згасла святло, утварыўся засор ці здарыліся іншыя бытавыя беды. І тады ўжо звяртаемся да спецыялістаў. Асабіста я больш сутыкаюся з сантэхнікамі. Адразу скажу, што дыспетчары прымаюць заяўку своечасова і арганізуюць усё так, каб яна была выканана. Далей хлопцы хутка прыязджаюць, усё робяць, так што прэтэнзій да ЖКГ не маю. Затое ёсць у мяне пытанні да жыльцоў шматпавярховых дамоў. Вядома, работнікі ЖКГ прыбяруць смецце на нашых газонах. Але я лічу, што сачыць за парадкам павінны ў першую чаргу мы, бо тут жывём. І ў цэлым работнікі ЖКГ нясуць сваю службу спраўна, у нашых хатах цёпла і светла, на вуліцах чыста. Хаця для ўдасканалення межаў няма.Таму РУП ЖКГ жадаю аднаго: рухацца толькі наперад, да перамог!

Народ говорит. Кореличчане дали оценку работе РУП ЖКХ (+видео)

Іван ЛЕЖАНЬ,
намеснік начальніка Карэліцкага РЭС:

– Нярэдка даводзіцца звяртацца ў службу 115. Так, нядаўна яны дапамаглі жыльцам нашага дому з пытаннем наконт уваходных дзвярэй. Увогуле, мяне ўсё ў працы РУП ЖКГ уладкоўвае. Так, часам нейкую праблему з першага разу вырашыць не атрымоўваецца. Але ў гэтым выпадку брыгада пры неабходнасці выязджае і ў другі, і ў трэці раз.Таксама адзначу тое, што мне падабаецца, як яны аператыўна рэагуюць на заяўку, размаўляюць з людзьмі і адносяцца да сваёй справы. Сутыкаюся я з ЖКГ таксама па сваёй працы, і ва ўсіх сітуацыях мы імкнемся знайсці паразуменне. Вядома, як і ў любой структуры, у дзейнасці камунгаса ёсць свае нюансы. Але, паўтаруся, у мяне не здараліся выпадкі, калі бы я застаўся чымсьці незадаволеным. Таму хочацца работнікам РУП ЖКГ падзякаваць за тую няпростую працу, якую яны робяць штодня.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара

←В Беларуси до 6 апреля ограничивают массовые мероприятия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика