Бясплатныя экскурсii арганізуюць у Беларусi ў рамках Фэста экскурсаводаў
25-26 красавіка сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі. Экскурсаводаў, выкладчыкаў, краязнаўцаў, даследчыкаў i усiх зацікаўленых гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю запрашаюць прыняць удзел у мерапрыемствах.
– Мы шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак, – адзначылі арганiзатары.
Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.
Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены. Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў, якi адзначаецца 18 красавіка.
Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць нам заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.
Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту: festguides@gmail.com
Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».