У гімназіі №3 г. Барысава прайшло свята роднай мовы

Источник материала:  

Удзельнікі і гледачы – вучні 8 “А” і 8 “Б” класаў. Аудыторыя, аснову якой складалі вучні восьмых класаў гімназіі, ўмоўна была падзелена на дзве каманды: ”Ветразі” і “Хвалі”. Марафон, падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі бібліятэкараў Т.Бардзілоўскай, Л.Захарэвіч і настаўніка-беларусазнаўцы А. Цатуравай, складаўся з чатырох этапаў. На кожным з іх вучні мелі магчымасць прадэманстраваць добрае веданне беларускай мовы і літаратуры. Разам з вядучымі і і настаўнікам падлеткі ўзгадвалі прозвішчы знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, слухалі ў запісе галасы Р.Барадуліна, У.Караткевіча, П.Броўкі, Н.Мацяш.

Прысутных парадавала пранікнёнае чытанне вучнямі ўрыўкаў з твораў У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і І.Навуменкі “Сямнадцатай вясной”. Апошні этап марафона называўся “Тэатральная зала” і даў магчымасць удзельнікам свята праявіць свае акцёрскія здольнасці. Вельмі ўдала васьмікласнікі інсцэніравалі ўрыўкі з твораў пісьменнікаў - юбіляраў А.Дударава “Палачанка” і А.Макаёнка “Лявоніха на арбіце”. Пакуль юныя артысты рыхтаваліся да выступлення, да ўвагі прысутных была прапанавана відэпрэзентацыя “10 цікавых фактаў пра мову”.

Марафон прайшоў на высокім эмацыянальным узроўні, вельмі хочацца, каб роднай мове мы прысвячалі не толькі дні і тыдні, каб часцей ўжывалі яе ў штодзённых зносінах, бо мова жыве, пакуль на ёй размаўляюць.

 Людміла ЗАХАРЭВІЧ, бібліятэкар ДУА “Гімназія №3 г.Барысава”

←«Заехал китаец - у других паника». Из-за коронавируса минские хостелы не принимают туристов из Китая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика