Паважаныя мужчыны, ветэраны і воіны Узброеных Сіл!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэте свята стала сапраўды ўсенародным. У яго аснове – павага да гістарычнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію, якая стаіць на варце спакойнага і мірнага жыцця беларусаў.
Дзень 23 лютага традыцыйна ў народнай памяці асацыіруецца з мужнасцю і стойкасцю цэлых пакаленняў, на долю якіх выпалі вялікія выпрабаванні. Прайшло не адно дзесяцігоддзе з таго часу, як мы не ведаем, што такое вайна. Гэта адно з заваяванняў сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Няхай свята стане для ўсіх нас гонарам за нашу краіну, якая з павагай ставіцца да сваіх Узброеных Сіл і падзякай для тых, хто ахвяраваў сабой у імя будучыні і пацвердзіў высокае званне Абаронцы Бацькаўшчыны.
Са святам вас, паважаныя мужчыны!
Моцнага здароўя, радасці вам і вашым родным, поспехаў у імя далейшага ўмацавання беларускай дзяржавы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя карэліччане!
Цёпла і сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны!
Гэтае свята мужнасці і доблесці аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян нашай краіны. Сёння абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам берагчы родную зямлю, абараняць яе інтарэсы, чыё жыццё і праца падпарадкаваны адзінай мэце — дабрабыту і росквіту нашай Радзімы.
Мы выказваем словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў, ветэранам Узброеных Сіл, радавым і афіцэрам запасу, усім тым, хто нават у гэты святочны дзень выконвае свой воінскі абавязак, умацоўваючы абароназдольнасць нашай краіны.
Дарагія землякі! Мы жадаем вам міру, стабільнасці і дабра. Моцнага ўсім вам здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту!
Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь