У Карэлічах у Дзень роднай мовы напісалі дыктоўку паводле прозы Васіля Быкава

Источник материала:  

У Карэлічах у Дзень роднай мовы напісалі дыктоўку паводле прозы Васіля Быкава

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Карэліцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы мясцовая грамадскасць сабралася, каб напісаць агульнанацыянальную дыктоўку. На такі своеасаблівы ўрок роднай мовы прыйшла як моладзь, так і старэйшае пакаленне карэліччан. Узброіўшыся шарыкавымі ручкамі і аркушамі паперы, удзельнікі акцыі пад дыктоўку члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур напісалі ўрывак з аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”.

Дырэктар Карэліцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх адзначыла, што мерапрыемствы Да дня роднай мовы ў бібліятэцы пачаліся з 19 лютага. Адбыліся гадзіны беларусазнаўства і Бацькаўшчыны, бібліятэкары наведалі дзіцячыя садкі і паказалі спектакль па матывах беларускай народнай казкі “Ліса і Вожык”, правялі для дашкалят акцыю “Чытаем па-беларуску” .

Святлана Кошур лічыць, што ўдзел у такіх акцыях сведчыць аб павазе і любові да роднага слова.

У Карэлічах у Дзень роднай мовы напісалі дыктоўку паводле прозы Васіля Быкава

— Пашана да мовы — не проста заклікі на ёй размаўляць, а вось так прыйсці, як сёння, узяць ручку і напісаць дыктоўку, — адзначыла краязнаўца.

Святлана Кошур узгадала мясцовага паэта Івана Аляксандравіча Жука і яго творчасць, прасякнутую дабрынёй, любоўю да роднай зямлі і  матчынага слова. Яго зборнікі вершаў “Бацькоўскі кут”, “Адзенне душы”, “Фарбы світання” — сапраўдныя жамчужыны ў беларускамоўнай літаратурнай скарбонцы Карэліччыны. Нездарма імя Івана Жука ўнесена ў даведнік Аляксея Пяткевіча “Людзі культуры Гродзеншчыны”. Яго імя, як і вершы, застануцца ў памяці яго землякоў.

У Карэлічах у Дзень роднай мовы напісалі дыктоўку паводле прозы Васіля Быкава

Захавальнік фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Крысціна Захарчук стала самай юнай удзельніцай беларускамоўнага флэшмобу ў Карэлічах:

— У такой акцыі я ўдзельнічаю ўпершыню, і мне вельмі спадабалася. Лічу, што беларусы, як і ўсе астатнія народы свету, павінны размаўляць на роднай мове, чытаць на ёй літаратуру. Прынамсі я вельмі люблю вершы Максіма Багдановіча і прозу Івана Мележа.

Ветэран працы Віталій Васільевіч Шэўка таксама ўпершыню на такім своеасаблівым экзамене па мове:

— Кожны павінен ведаць сваю родную мову і паважаць мовы другіх народаў. Такія акцыі становяцца добрым напамінкам аб гэтым. Менавіта я чэрпаю асалоду ад роднага слова ў творах Якуба Коласа, Івана Мележа, Янкі Маўра і Уладзіміра Калесніка.

У Карэлічах у Дзень роднай мовы напісалі дыктоўку паводле прозы Васіля Быкава

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара

←Защитников Отечества чествовали во Дворце культуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика