Рыгор Іванавіч КУЦІЛКІН, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы:
– Сёлетні год для жыхароў Кіраўшчыны – адметны: заўтра спаўняецца 85 год з дня ўтварэння раёна, а ў маі наша краіна адзначыць 75годдзе Вялікай Перамогі. Абодва гэтыя святы дарагія і значныя для мяне.
У свой час пасільны ўклад у развіццё раёна ўнёс і я: у 50я гады мінулага стагоддзя па даручэнні райкама партыі ўзначаліў калектыў раёна электрасетак і працаваў там да выхаду на заслужаны адпачынак. Памятаю, наколькі палепшылася жыццё і быт людзей, калі ў населеныя пункты правялі электрычнасць.
Сёння напэўна ніводны жыхар горада ці сельскага населенага пункта не ўяўляе свайго жыцця без электрычнасці, калі ў кожным доме ў наяўнасці значная колькасць бытавых прыбораў, на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях многія працэсы вытворчасці аўтаматызаваныя, радуецца сэрца за нашу краіну, якая стала для мяне, расіяніна, роднай, за яе мірны шлях, за цішыню і спакой у нашым грамадстве.
Шмат пакут выпала на долю кіраўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны: у многія сем’і не вярнуліся дамоў жывымі бацькі, сыны і дочкі, блізкія людзі. Нямецкафашысцкімі захопнікамі спалены многія населеныя пункты, некаторыя – разам з мірнымі жыхарамі. Сімвалам памяці аб трагедыі ў Борках, а таксама спаленых вёсак Магілёўскай вобласці з’яўляюцца ўзведзеныя тут мемарыяльны комплекс і капліца ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Цудоўна, што зараз тут вядуцца работы па завяршэнні будаўніцтва мемарыяла. Гэта стане чарговым значным крокам ад удзячных нашчадкаў па ўвекавечанні памяці ўсіх ахвяр вайны.
Жадаю нашай Кіраўшчыне працвітання, а яе жыхарам – здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.