Асіповіцкая райбальніца прызнана лепшай у вобласці

Источник материала:  

Вынікі агляду-конкурсу сярод арганізацый аховы здароўя ў дасягненні высокіх паказчыкаў па якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў 2019 годзе падведзены нядаўна на калегіі абласнога ўпраўлення аховы здароўя, дзе Асіповіцкая ЦРБ названа лепшай сярод райбальніц Магілёўшчыны ў катэгорыі «раёны з колькасцю насельніцтва звыш 20 тысяч чалавек» і адзначана Дыпломам I ступені упраўлення аховы здароўя абласнога выканкама і аблкамітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У ліку пераможцаў і Лапіцкая ўчастковая бальніца: сярод сельскіх устаноў яна стала трэцяй.

Асіповіцкая райбальніца прызнана лепшай у вобласці

Павел Шаціла: “Дыплом I cтупені — пацверджанне вернасці выбранага кірунку працы райбальніцы”.

“Перамога ў аглядзе-конкурсеяшчэ раз даказвае, што ўстанова рухаецца ў правільным кірунку, — адзначае галоўны ўрач райбальніцы Павел Шаціла. —Несумненна, удасканаленне меддапамогі ў значнай ступені вызначаецца і матэрыяльна-тэхнічнай базай — а бягучы год у гэтым плане радуе і абнадзейвае, бо на здароўе жыхароў раёна цяпер працуе і медыцынская новабудоўля. Так што сёння перад намі стаіць задача не толькі замацаваць дасягнутае, але і вывесці сітуацыю на новы ўзровень: патэнцыял для гэтага ёсць”.

←Минобразования уменьшит нагрузку для школьников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика