У спартыўнай зале гімназіі 1 лютага ў 11 гадзін адбудзецца гарадская спартландыя для калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Глуска

Источник материала:  

У спартыўнай зале гімназіі заўтра, 1 лютага, у 11 гадзін адбудзецца гарадская спартландыя для калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Глуска. Як расказаў намеснік начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама Ігар Сушчэня, спартыўныя баталіі абяцаюць быць цікавымі. Праявіць сілу, спрыт, вытрымку ў спалучэнні з добрым настроем камандам давядзецца ў васьмі конкурсах-эстафетах. Пераможцаў гарадской спартландыі чакаюць дыпломы, кубкі і падарункі. Увогуле, арганізатары ўпэўнены, што ніхто з удзельнікаў, балельшчыкаў і гасцей спаборніцтва не застанецца без прыемных уражанняў і зараду бадзёрасці. Дарэчы, падобнае спартыўнае мерапрыемства ў бліжэйшы час адбудзецца і для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў раёна.

 (оригинал новости)
←Еще раз о пенсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика