Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева атрымаў высокую ўзнагароду

Источник материала:  

На пашыраным пасяджэнні райвыканкама ўзнагароду намесніку дырэктара бібліятэкі Галіне Слесарэнка ўручыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.

– Гэта падзяка – плён вялікай працы калектыву работнікаў сістэмы бібліятэк на працягу цэлага шэрагу гадоў. Барысаўская бібліятэка імя І.Х. Каладзеева вызначаецца ў краіне адметнымі праектамі, міжнароднымі сувязямі, а самае галоўнае – і сёння яна адыгрывае вялікую ролю ў сацыяльна-культурным развіцці раёна. Я магла ўпэўніцца ў гэтым яшчэ падчас выбарчай кампаніі. Разам з тым на працягу шэрагу гадоў я ведаю плённасць гэтай працы. Таму і мая прапанова, і падтрымка Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўсхвалены старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – адзначыла Лілія Ананіч.

←Причина - острый яд. Стали известны выводы экспертов по делу о смерти туристов в Египте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика