В Осиповичской райполиклинике по-новому организован приём врачебно-консультационной комиссии

Источник материала:  

Здароўе

Даведка? Лёгка!

Як паведаміў загадчык раённай паліклінікі Ігар Анісімаў, на днях пачаў працу кабінет № 120, дзе арганізаваны прыём урачэбна-кансультацыйнай камісіяй у складзе яе старшыні і ўрачоў-спецыялістаў: афтальмолага, хірурга, отарыналарынголага і тэрапеўта.

Графік досыць зручны: камісія функцыянуе як у да-, так і ў пасляабедзенны час. Медыцынскі агляд асоб, якія паступаюць на працу, і перыядычны агляд тых, хто працуе ў шкодных і небяспечных умовах, праходзіць у панядзелак, сераду і пятніцу з 10 да 12 гадзін, аўторак — з 15 да 17, чацвер — з 14 да 16. Так званая «вадзіцельская камісія», дзе праводзіцца медагляд кандыдатаў у вадзіцелі і пераагляд вадзіцеляў транспартных сродкаў, працуе тры дні на тыдзень: панядзелак — 14.00-16.00, серада — 15.00-17.00, чацвер — 10.00-12.00; паралельна ідзе і агляд на права нашэння зброі. У гэты ж час арганізаваны прыём работнікаў чыгункі, толькі ў чацвер яны з’яўляюцца на камісію крыху пазней — з 11 да 12 гадзін.

Папярэдне неабходна звярнуцца ў кабінет даўрачэбнага агляду № 12, дзе будзе складзены дагавор на правядзенне медагляду, а таксама пры неабходнасці наведаць неўролага, псіхіятра-нарколага, жанчынам — акушэра-гінеколага.

Функцыянаванне камісіі ў асобным памяшканні мае нямала плюсаў, — падкрэслівае Ігар Анатольевіч. — Так, прыкметна эканоміцца час: зараз у землякоў няма неабходнасці хадзіць з аднаго ўрачэбнага кабінета ў другі і, адпаведна, прастойваць у непазбежных у гэтым выпадку чэргах. Уваход у 120-ы асобны, знаходзіцца з тыльнага боку паліклінікіадбываецца «падзел патокаў«, што прыкметна зніжае верагоднасць кантакту людзей, якія прыйшлі на медкамісію, з пацыентамі, што хварэюць, да прыкладу, на рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, а гэта немалаважна, асабліва ў зімовы перыяд.

Думаю, шмат хто з жыхароў раёна памятае, што ў нашай установе раней ужо рабілася спроба арганізацыі дзейнасці ўрачэбнакансультацыйнай камісіі ў адным кабінеце. Тады працу прыйшлося згарнуць зза значных нязручнасцей гэтакайадкрытай прасторы”: нярэдка ўзнікалі сітуацыі, калі якасна правесці агляд было немагчыма, бо ўсе ўрачы размяшчаліся побач, а па зразумелых прычынах далёка не кожны пацыент гатовы ў прысутнасці старонніх выказаць свае скаргі на самаадчуванне, дапусцім, асабістага характару. Цяпер такія няёмкія моманты выключаны: кожны спецыяліст размешчаны асобна і гутарка з доктарам праходзіць тэтатэт, як і павінна быть. Дарэчы, сёння ў паліклініцы працуе па некалькі ўрачоў адной спецыялізацыі, удзельнічаюць яны ў камісіі па чарзе, таму звычайнаму прыёму пацыентаў гэта ніякім чынам не перашкаджае.

Соф’я САВАЙТАН.

s.savaytan@gzt-akray.by

←Налоговая напомнила, как легально сдавать в аренду квартиру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика