Нават дождж не сапсаваў святочны шчодры вечар. Маленькія і дарослыя калядоўшчыкі напоўнілі вуліцы і пад’езды песнямі і смехам, шчырымі пажаданнямі дабра і шчасця, міру і згоды на ўвесь наступны год.
Ад нашай хаты да Вашай хаты няхай iмчыць кавалак свята. Жывiце у шчасцi Вы ды у згодзе, i не хварэйце у гэтым годзе! Хай чарка ходзiць, хай бульба родзiць, хай патэльня трашчыць, на ей скварка пiшчыць. Будзьце здаровыя, як дубы стогадовыя! Са святам, са Старым Новым Годам ! Шчасця, багацця i дабрабыту!
Ірына ПАЛУБЕЦ.
Фота аўтара.